У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца ХІХ ст. вярнуўся мядзведзь. Апошняга там забілі ў 1879-м

У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца ХІХ ст. вярнуўся мядзведзь. Апошняга там забілі ў 1879-м

У Белавежскую пушчу ўпершыню з канца ХІХ ст. вярнуўся мядзведзь. Апошняга там забілі ў 1879-м, а пазнейшыя не прыжываліся

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку эколаг Віктар Фянчук.

«За палітычнымі баталіямі гэтага года амаль незаўважанай прайшла, хіба, адна з найбольш знакавых падзей 21 стагоддзя для Белавежскай пушчы — вяртанне мядзведзя. Апошні дзікі белавежскі буры мядзведь быў забіты ў Белавежскай пушчы ў 1879 - 140 год таму. У 1937 годзе была зроблена спроба яго рэінтрадукцыі. Дарэчы, гэта рэінтрадукцыі мядзведзя ў Белавежскай пушчы лічыцца першай у свеце (!) спробай рэінтрадукцыі буйнога драпежніка для прыродаахоўных мэтаў. У 2012 годзе да ідэі рэінтрадукцыі мядзведзя на беларускі бок вярнуліся зноў у рамках прыродахоўнай праграмы, але ідэя не была рэалізаваная»

З часу свайго знікнення мядзведзі перыядычна заходзілі ў Пушчу, але не затрымліваліся тут. У тым ліку з-за браканьерскага пераследу. Папярэдняя рэгістрацыя мядзведзя ў пушчы адбылася ў 2003 годзе, у ваколіцах балота Дзікае.

«Мядзведзь з відэа Аляксандра Пекача — самец узростам каля 3 год — трымаецца ў Пушчы ўжо больш года. І пакуль выглядае, што дагэтуль застаецца адзіным мядзведзем у Пушчы. Але ёсць надзея. Бліжэйшая ўстойлівая групоўка мядзведзя знаходзіцца за 170 кіламетраў — у Налібоцкай пушчы. А гэта цалкам дасягальная адлегласць», — напісаў В. Фянчук.

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории