Мясцовая медычная ўстанова, зарганізаваная для лячэнне хворых у стацыянарных умовах. Раннія зьвесткі, якія ахопліваюць XIX ст. і пачатак XX ст.
малюнак мае ілюстрацыйную мэту
Раннія зьвесткі пра існаванне ў Пружане спецыялізаванае медычнае дапамогі мясцоваму насельніцтву датычыцца першае паловы XIX ст., аднак сама практычная дзейнасьць па прафілактыцы і лячэнню хваробаў чалавека і жывёлаў існавала тут яшчэ з старадаўніх часоў. У першае палове XIX ст. у Пружане ўжо існавала пасада павятовага доктара, у абавязкі якога ўваходзіла аказанне медычнае дапамогі на тэрыторыі ўсяго павета, у адрозненні ад гарадзкога доктара.
Як выглядаў і дзе знаходзіўся шпіталь у XIX ст. невядома.
Аднымі з самых вядомых Пружанскіх лекараў былі Аляксандр Акінцыц і Аўгустын Пацэвіч.
За Польскім часам (1921-1939) будынак шпіталя знаходзіўся па вуліцы пад назваю Алея Славацкага, за Савецкім часам (1944-1990) шпітальная тэрыторыя была пашыраная і разбудаваная новымі аб’ектамі.
Той будынак шпіталю быў цагляны, аднапавярховы, але вялікі, з двускатным дахам чарапіцаю крыты, пабудаваны верагодна на пачатку XX ст.
У 1923 року ў Пружане ўжо дзейнічалі як мінімум 2 шпіталі, дзяржаўны шпіталь і шпіталь N.N.K.
У сярэдзіне 1920-х у Пружанскім шпіталі (Szpital Powszechny) хірургам з’яўляўся Отто Саламонавіч-Самайловіч (Otton Salomonowicz-Samojłowicz), меў дыплом працаўніка медыцыны ад 1910 року.
У 1920-30-х павятовым Пружанскім доктарам з’яўляўся Францішэк Імёлэк (Franciszek Imiołek), у тыя ж часы быў і школьным лекарам, меў кантракт з Пружанскаю гімназіяю як мінімум у перыяд з 1925 па 1927. Па дадзеным на 1936 рок ягоны кабінет знаходзіўся ў будынку Пружанскага староства, патэлефанаваці яму можна было па нумару 26.
У 1936-м Шпіталь Сейміковы меў 30 ложак, кіраўніком шпіталю быў доктар Ян Ежы Ільніцкі (Jan Jerzy Ilnicki), а ягоным асыстэнтам Януш Вітомскі (Janusz Witomski), патэлефанаваці да шпіталя можна было па нумару 18. Кіраўніком адзелу Польскага чырвонага крыжа – сп. стараста павятовы.
Лекары Пружанскія ў 1920-30-х:
Отто Саламонавіч-Самайловіч (Otton Salomonowicz-Samojłowicz) [1882-?], хірург.
Мойзэш Файнгольд (Mojżesz Fajngold) [1887-?] вул. Пацэвіча, 44, тэл. 50
Вольга Голдфэйн (Olga Goldfein) [1889-1964] вул. 3-га Мая, 36, тэл. 56
Ян Ільніцкі (Jan Ilnicki) [1897-?], хірург, шпіталь сейміковы, тэл. 18
Францішэк Імёлэк (Franciszek Imiołek) [1888-?], вул. Жэска, 3.
Кароль Пацэвіч (Karol Pacewicz) [1899-?], вул. Пацэвіча, 4.
Хенрык Пэхэ (Henryk Peche) [1892-?], капітан, лекар 20 палка артылерыі
Францішэк Ружанскі (Franciszek Różański) [1892-?], вул. Пацэвіча, 74.
Вітольд Сецінскі (Witold Onufry Siciński), падпаручнік, 25 полк уланаў
Януш Вітомскі (Janusz Witomski) [1905-?], шпіталь сейміковы
Дантысты Пружанскія ў 1936-м:
Лея Мешэнгісэр Ніцберг (Leja Meszengiser Nicberg), вул. Дамброўскага, 13.
Ента Найдус Юдэвіч (Jenta Najdus Judewicz), вул. Дамброўскага, 68.
Ганна Сялецкая Каплан (Anna Sielecka Kaplan), вул. Шарашоўская, 3.
Эльяш Гілер Зеленецкі (Eljasz Giler Zielieniecki), вул. Пацэвіча, 25.
Цэнтр здароўя (Ośrodek zdrowia) знаходзіўся на суседняе вуліцы Пілсудзкага, 1, кіраўніком ягоным, роўна як і таварыствам супраць-туберкулёзным у Пружане, быў др. Францішак Імёлэк.
Напряцягу 3 днён, 2-4 кастрычніка 1938 року адбыўся першы агульнапольскі з’езд дактароў па справам шпітальніцтва, ад Пружаны ў з’ездзе браў удзел сп. др. Ян Ежы Ільніцкі (Jan Jerzy Ilnicki), адрас да якога быў пазначаны – Пружана, вул. 11-га лістапада, 10.
1) Urzędowy spis: lekarzy, dentystów, farmaceutów… Warszawa, 1939 rok, str. 12, 38
2) Przegląd Szpitalnictwa 1938 Nr3/4: poświęcony Pierwszemu Ogólnopolskiemu Zjazdowi w Sprawach Szpitalnictwa i Pierwszej Polskiej Wystawie Szpitalnictwa (2-4.10.1938), Warszawa, 1938 rok, str. 46
3) Kalendarz Kieszonkowy „Nowin Lekarskich” na rok 1924, Poznań, 1923 rok, str. 49, 72
4) Rzut oka na stan i działalność zakładów leczniczych państwowych, komunalnych, społecznych i prywatnych na podstawie sprawozdań za rok 1934-1935, Warszawa, 1936 rok, str. 55, 75
5) Urzędowy spis lekarzy uprawnionych do wykonywania praktyki lekarskiej oraz aptek w Rzeczypospolitej Polskiej w opracowaniu Ministerstwa Spraw Wewnętrznych (Generalnej Dyrekcji Służby Zdrowia). 1926/27, Warszawa, 1927 rok, str. 165