90 гадоў з дня нараджэння Марціна Льюіса Перла, выхадца з Пружанаў, нобелеўскага лаўрэата па фізіцы

90 гадоў з дня нараджэння Марціна Льюіса Перла, выхадца з Пружанаў, нобелеўскага лаўрэата па фізіцы

Марцін Льюіс Перл (англ.: Martin Lewis Perl; нар. 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк — 30 верасня 2014) — амерыканскі фізік, прафесар, грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыццё рада элементарных часціц, у тым ліку кваркаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1995 «за адкрыццё тау-лептона»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнес «за эксперыментальнае знаходжанне нейтрына»).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям'і выхадца з мястэчка Пружаны, Брэсцкая вобласць Оскара Перла і Фаі Розэнталь. Оскар Перл вырас на манхэтанскім Іст-сайдзе, Фая Розэнталь — у бруклінскім Браўнсвіле. Акрамя Марціна, у сям'і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіця — Ліля Перл.

У Другую сусветную вайну быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 закончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытута ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме Джэнерал электрык. Зацікавіўшыся атамнай фізікай, паступіў у каледж на курс фізікі, потым у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Рабі заняўся навуковай працай у галіне элементарных часціц. У 1963 Марцін Перл быў запрошаны працаваць будуемы ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён і яго калегі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацвярджэння сваіх навуковых гіпотэз. На працягу 1970-х гг. тут была пастаўлена вялікая колькасць эксперыментаў, якія дазволілі зрабіць шэраг найважнейшых адкрыццяў. У сярэдзіне 1970-х гг. Марцін Перл адкрыў элементарную часціцу тау-лептон.

За адкрыццё так званага трэцяга пакалення элементарных часціц (таона, тау-нейтрына, верхняга і ніжняга кварка) Перл быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы (1982). Пасля Перл падзяліў з фізікам Фрэдэрыкам Райнесам Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1995). Вучоны працаваў таксама над ужываннем оптыкі і электронікі, займаўся пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя, заставаўся перакананым праціўнікам ядзернага ўзбраення.

 

Крыніца: be.wikipedia.org

Фота: www.slideshare.net

Новости из этой категории

0 Комментариев