15 верасня 1944г. нарадзіўся Малайчук Я.С. - дырыжор, краявед, стваральнік музею Шырмы ў Пружанах

15 верасня 1944г. нарадзіўся Малайчук Я.С. - дырыжор, краявед, стваральнік музею Шырмы ў Пружанах

15 верасня 1944г. у вёсцы Дзераўная Драгічынскага раёну нарадзіўся Якаў Сямёнавіч Малайчук,1944 - 2015 – беларускі харавы дырыжор, краявед, стваральнік адзінага ў Беларусі музею Рыгора Раманавіча Шырмы - знакамітага фалькларыста і дырыжора.
У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча (дырыжорска-харавое аддзяленне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучылішча ў 1968 і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасць па ўсёй Берасцейшчыне. Некалькі пакаленняў пружанцаў ведалі і ведаюць гэтага чалавека як выдатнага музычнага педагога, натхніцеля і стваральніка шэрагу творчых калектываў раёна, ініцыятара многіх святаў і фестываляў, праводзімых на Пружаншчыне. Дзякуючы яму ў Пружанах з‘явілася дзіцячая школа мастацтваў, зрабіла сабе добрае імя на ўзроўні вобласці і рэспублікі, заслужана атрымала права насіць імя Рыгора Раманавіча Шырмы (на здымку бюст). Якаў Сямёнавіч Малайчук шмат гадоў займаўся вывучэннем спадчыны Шырмы, стаў адным са стваральнікаў музея славутага земляка. І фактычна, прадаўжальнікам яго справы — арганізатарам харавых калектываў, актыўным прапагандыстам харавога мастацтва. Больш за 35 гадоў — з 1971 года — ён узначальваў Пружанскую дзіцячую школу мастацтваў і пасля некаторы час працаваў тут педагогам.
Пайшоў з жыцця Якаў Сямёнавіч 25 кастрычніка 2015г. Пахаваны ў Пружанах.

Новости из этой категории