Праз тры месяцы, 06.05.2019г., споўніцца 430 гадоў з дня надання Пружанам Магдэбургскага права!

Праз тры месяцы, 06.05.2019г., споўніцца 430 гадоў з дня надання Пружанам Магдэбургскага права!

Прывілей на Магдэбургскае права для Пружаны

Прывілей Пружане на Магдэбурскае права быў нададзены каралём Жыгімонтам III Вазаю 6 траўня 1589 року. У пазьнейшыя часы быў пацверджаны іншымі каралямі Рэчы Паспалітай і Вялікімі Кязямі Літоўскімі: Уладзіславам IV, Янам II Казімірам Вазаю, Михалам Корыбутам Вішнявецкім, Янам III Сабескім і Аўгустам III.

 

З таго часу Пружана стала звацца местам (горадам) і атрымала наступныя магчымасьці:
1) Абіраць адміністрацыю места – войта, а таму бургмістраў і ратманаў.
2) Мець свой уласны суд.
3) Займацца гандлем і рамёствамі, будаваць уласныя крамы.
4) Вырабляць збожжа, мёд, віно, піва і карыстацца мерамі ды вагамі.
5) Праводзіць 2 ярмаркі на рок.
6) Атрымліваць палёгкі на карыстанні местачковымі даходамі, лесам (для атаплення і будоўлі) і рыбнаю лоўляю.
Разам з гэтым месту Пружана былі нададзеныя герб і ўласная пячатка.

З тэксту таксама вынікае, што першым абраным Пружанскім войтам стаў шляхціч Барталамей Мазавецкі (Bartłomiej Mazowiecki). Яму і ягоным супрацоўнікам на войтаўства было нададзена 2 влокі зямлі, адна з якіх была запраектавана ў Пружане спецыяльна для войта, а іншая ў вёсцы Мікіцічы (~5 км ад Пружаны). Таксама зьвяртаецца ўвага на вольнае карыстанне лесу і асабліва на пабудову ратушы ў Пружане. Акрамя таго, што з даўна існавалі гандлёвыя дні ў Пружане кожную пятню, будуць праводзіцца вялікія ярмаркі 2 разы на рок, якія будуць прымеркаваныя да сьвятаў.

Старонка №1

Старонка №2

Старонка №3

Крыніца: pruzana.wordpress.com

Новости из этой категории