«Гарачыя лініі» па пытаннях COVID-19 запрацавалі ў Брэсцкай вобласці і Пружанскім раёне

«Гарачыя лініі» па пытаннях COVID-19 запрацавалі ў Брэсцкай вобласці і Пружанскім раёне

У галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама гатовы пракансультаваць жыхароў рэгіёна па буднях з 9 да 13 гадзін па нумары ў Брэсце (8-0162) 58-09-93.

У Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі можна звяртацца, калі вас цікавяць меры прафілактыкі каранавіруса. Тэлефанаваць неабходна на нумар 9-03-53. «Гарачая лінія» працуе па буднях з 8.00 да 13.00 і з 13.30 да 17.00.

Ва УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» адкрыты call-цэнтр. Яго спецыялісты гатовы пракансультаваць жыхароў раёна па пытаннях запісу да ўрача, выкліку спецыяліста на дом, дзеянняў у тым выпадку, калі пацыент адносіцца да кантактаў першага ўзроўню і іншых. Звяртайцеся па тэлефонах 2-90-03, 2-91-03, 2-95-03 па буднях з 8 да 20 гадзін, у суботу з 9 да 15 гадзін. Майце на ўвазе, што тэлефоны – шматканальныя, таму не трэба класці трубку, калі вы чуеце гудкі выкліку. Аўтаматычная сістэма ў парадку чаргі пераадрасуе ваш званок свабоднаму спецыялісту.

Крыніца: http://www.budni.by/?p=40994

 

Новости из этой категории