156 гадоў таму адбылася бітва пад Ласасінам, што на Пружаншчыне. Распавядаем пра яе

156 гадоў таму адбылася бітва пад Ласасінам, што на Пружаншчыне. Распавядаем пра яе

Бітва пад Ласасінам

powstancy-w-lesie

Бітва паўстаньня 1863 року, якая адбылася 24 траўня 1863 ля вёскі Ласасін.

 

Паўстанцы Кастуся Каліноўскага (Konstanty Kalinowski), якія змагаліся за вызваленне колішніх земляў Рэчы Паспалітае і ВКЛ ад расейскага панавання, смела ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з царскімі войскамі. Адзін з такіх баёў адбыўся каля вёскі Ласасін (Łososin), Рожанскае воласьці, Слонімскага павету.

Хада падзеяў
24 траўня 1863 (3 дні пасьля жорсткае бітвы пад Мілавідамі) а 15-е з паловаю гадзіны расейскі аддзел пад кіраўніцтвам вайсковага начальніка маёра Крэмера трапляе на конны пікет (заставу) паўстанцаў. На шляху расейцаў стаяў аддзел Пружанскага шляхціца Фелікса Влодэка (Feliks Adam Jan Włodek). Аддзел складаўся з памешчыкаў, шляхты, чыноўнікаў, гімназістаў Беластоцкае, Гарадзенскае і Свіслацкае гімназіяў, адстаўных салдатаў і сялянаў, меў правільную арганізацыю. Акрамя таго, што мясцовае насельніцтва падтрымлівала вызваленчы рух паўстанцаў, Фелікс Влодэк таксама разлічваў на веданне мясцовасьці, адвагу ваяроў і на сваю тактыку вядзення бою ў лесе.

Пачатак быў жахлівым. Застава паддалася наступу, адзін з паўстанцаў быў узяты ў палон. Менавіта ён, пад пагрозаю сьмерці, распавёў пра колькасць і размяшчэнне атрадаў Влодэка.
Але далейшае наступленне на пазіцыі паўстанцаў абярнулася правалам і стратамі для расейцаў. Чакаючы зручнага моманту, пакуль захопнікі падыдуць бліжэй, атрад Влодэка “ўзяўшы пад кантроль не толькі зямлю, але і неба”, абсыпалі іх наступ шквальным агнём. Пасьля гэтага паўстанцы пачалі спускацца з дрэваў і падбадзёраныя крыкамі камандзіра «Панове, наперад, пакажам гэтым скатам шлях назад», пайшлі ў наступ. Напалоханы Крэмер загадаў свайму атраду адступаць.

Аднак у расейцаў была перавага ў колькасці (прыкладна 1 да 3), яны былі лепш узброены і імкнуліся вывесці паўстанцаў на адкрытую мясцовасць. Гэта стрымлівала атрады Влодэка, была патрэбна іншая тактыка.

Калі пачало цямнець, групы па некалькі касінераў занялі пазіцыі ў лесе, стралкі за дрэвамі, а коннікі па баках. Пачаўся наступ расейскіх стралкоў, ішлі яны адною вялікаю групаю. У тое час як касінеры заставаліся на месцах, стралкі пачалі займаць пазіцыі па флангах.
Бой пачаўся. Касінеры нечакана нападалі на расейскіх стралкоў, забіралі зброю і зноў нападалі. Атрады паўстанцкіх стралкоў атакавалі з флангаў.

polonia_bitwa

Artur Grottger “Bitwa” z cyklu “Polonia. 1863”

У наш час гэта ідэальная тактыка для такога бою, але зброя тых часоў не была дасканалаю і надзейнаю, стралкі гублялі шмат часу на перазарадку. У гэтым баі былі забітыя некалькі жаўнераў з вышэйшых чыноў паўстанцаў і ваенны лекар, а штабс-капітан Станіслаў Завістоўскі (Stanisław Zawistowski) і Беластоцкі памешчык Рафаіл Карыцкі ўзятыя ў палон. У выніку Влодэк недалічыўся амаль паўсотні сваіх воінаў, ён прымае рашэнне аб адступленні.

На наступную раніцу, мясцовыя жыхары пахавалі палеглых на месцы бою ў брацкае магіле.

Пасьля гэтае жорскае стычкі, дзеля большае пасьпяховасьці барацьбы з паўстанцамі, якія канцэнтраваліся ў Ружанскае пушчы, на загад царскіх уладаў была высечаная паласа лесу праз пушчу, на якое стаяла царская пяхота і патрулі з казакоў.

У гонар 40 паўстанцаў, палеглых у бітве, быў усталаваны мемарыял:

Мемарыял 40 паўстанцам

 

 

 

 

 

Помнік разам з мемарыяльнаю плітою ўсталяваныя ў памяць палеглым 40 паўстанцам у вёсцы Ласасін

 

У гонар 40 паўстанцаў, палеглых у бітве пад Ласасінам, пасьля пахавання, на тым месцы мясцовыя жыхары паставілі драўляны крыж.

Польскія ўлады ў 1928, праз 70 рокаў, замест старога крыжу, усталявалі гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu».

Помнік паўстанцам 1863-64, усталяваны ў 1928-м

Падчас савецкае акупацыі 1939-1941, помнік быў узарваны.

У часы другое сусьветнае вайны на пахаванні быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны свалілі і яго.

У 1989 року група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогаю краязнаўцаў з Рожаны (Аляксандар Пракапеня і Юры Малышэўскі) і Пружаны (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч і іншыя) аднавілі помнік.

Аднак у 1998 року, нібыта выпадкова, помнік быў расстраляны з верталёту. Выпадак праігнараваны.

Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000-м, 8 кастрычніка таго ж року адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне з удзелам каталіцкага сьвятара з Рожаны Януша і праваслаўнага Ўладзімера з Варанілавічаў. З таго часу мемарыял 40 паўстанцам знаходзіцца пад аховаю дзяржавы.

Аднаўлённы помнік

Новости из этой категории