99 гадоў таму нарадзіўся А.А.Лабуда - беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук,прафесар

99 гадоў таму нарадзіўся А.А.Лабуда - беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук,прафесар

Анто́н Анто́навіч Лабуда́ (9 красавіка 1923, в. Бакуны, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 8 красавіка 2011) — беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Бакуны Пружанскага павета ў сялянскай сям'і Антона Ульянавіча і Феадосіі Пракоп'еўны. Пасля сканчэння чатырохгадовай вясковай школы паступіў у пружанскую польскую гімназію. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР скончыў ужо рускамоўную гімназію.

З 1944 ў Чырвонай Арміі, разведчык. Пасля вайны працягнуў атрыманне адукацыі ў педагагічным вучылішчы, пасля сканчэння якога атрымаў права паступаць у любую ВНУ без уступных іспытаў як медаліст і ўдзельнік ВАВ. Ён абраў фізічны факультэт БДУ (1949—1954). Падчас навучання вёў фізічны гурток у мінскім Доме піянераў, каб займець фінансавую самастойнасць.

У 1959 абараніў дысертацыю па плазмавай тэматыцы на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Ад 1960 працуе дацэнтам кафедры эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі БДУ, намеснік дэкана фізічнага факультэта па навуковай працы. З 1962 — адзін з вядучых вучоных новаадчыненага радыёфізічнага аддзялення факультэта.

У 1976 стаў першым дэканам адчыненага факультэта радыёфізікі і электронікі. За пяць гадоў працы на гэтай пасадзе арганізаваў падрыхтоўку больш за 500 спецыялістаў-радыёфізікаў, вылучыў прафесара факультэта на пасаду дырэктара НДІ ПФП.

У 1980 ачоліў кафедру радыётэхнікі і фізічнай электронікі. У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Спектральна-аптычная дыягностыка плазмы для мэт мікраэлектронікі». Ад 1992 — прафесар кафедры фізічнай электронікі.

Памёр 8 красавіка 2011.

Бібліяграфія

    • Исследование импульсного разряда через тонкую металлическую проволочку: автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата физико-математических наук / М-во высш. образования СССР, Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Физ. фак (1959)
    • Босяков М. Н, Лабуда А. А. Определение вращательной температуры молекул в плазме ВЧ-разрядов низкого давления. // Доклады АН БССР, 1981. 25, вып. 9.
    • Казаченок Г. М., Борздов В. М., Лабуда А. А., Молофеев В. М. Исследование свойств Ti-W барьерных слоев, полученных магнетронным распылением // Вакуумная техника и технология, 1993, т. 3, № 5-6, с. 24-27
    • Борздов В. М., Лабуда А. А., Молофеев В. М., Петрович Т. А. Влияние структурных свойств тонких алюминиевых плёнок на их надёжность при электромиграции // Вакуумная техника и технология, 1994, т. 4, № 4, с. 56-58.
    • Радиофизика и электроника: Сб. науч. трудов. Вып. 2. Мн., 1996 (в соавт.)[1]
    • Физическая микроэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда,Н. Н. Никифоренко (2001)
    • Радиоэлектроника: Курс лекций / А. А. Лабуда, Н. Н. Никифоренко (2002)
    • Лабуда А. А, Никифоренко Н .Н, Комаров Ф. Ф, Бондаренок В. П, Бойко Е. Б. Проблемы выращивания наноразмерных плёнок нитрида углерода в плазме ВЧ-разряда низкого давления//Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2005. — № 3. — С. 3-8

Новости из этой категории