На аднаўленне палаца Сапегаў у Ружанах у 2021г. па 450 000р. з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў

На аднаўленне палаца Сапегаў у Ружанах у 2021г. па 450 000р. з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў
Газета "Культура" піша, што цытуем "на выкананне работ у палацы Пуслоўскіх у Косаве Пружанскага раёна прадугледжана вылучыць з рэспубліканскага бюджэту 2 695 000 рублёў, і аналагічную суму з мясцовага бюджэту", а "на аднаўленне палаца Сапегаў у Ружанах мае быць вылучана, адпаведна, па 450 000 рублёў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў". Чаму напісана, што Косава ў Пружанскім раёне - невядома.
 
31 сакавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

 

Былі разгледжаныя пытанні роўнадолевага фінансавання работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, якія былі ўключаныя ў інвестыцыйную праграму “Культура Беларусі” на бягучы год. Так, на выкананне работ у палацы Пуслоўскіх у Косаве Пружанскага раёна прадугледжана вылучыць з рэспубліканскага бюджэту два мільёны шэсцьсот дзевяноста пяць тысяч рублёў, і аналагічную суму з мясцовага бюджэту.

На аднаўленне палаца Сапегаў у Ружанах мае быць вылучана, адпаведна, па чатырыста пяцьдзясят тысяч рублёў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, на рэстаўрацыйныя работы ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку — па шэсцьсот пятнаццаць тысяч рублёў, на работы ў былым касцёле і калегіуме езуітаў у Юровічах Калінкавіцкага раёна — па чатырыста пяцьдзясят тысяч рублёў, на рэстаўрацыю касцёла Божага Цела ў Нясвіжы — па дзевяцьсот тысяч рублёў, на аднаўленне палацава-паркавага ансамблю ў Жылічах Кіраўскага раёна — па тры мільёны пяцьсот восемдзясят пяць тысяч дзевяцьсот рублёў, а на рэканструкцыю корпусаў Нацыянальнага мастацкага музея — тры мільёны чатырыста дзве тысячы трыста сорак тры рублі.

На работы ў Старым замку ў Гродна маюць быць вылучаныя тры мільёны рублёў з рэспубліканскага і два з паловай мільёны з мясцовага бюджэту, а на рэканструкцыю і кансервацыю з прыстасаваннем Навагрудскага замка — па шэсцьсот тысяч рублёў. За кошт сродкаў Міністэрства культуры на работы ў Крэўскім замку мяркуецца вылучыць чатырыста дваццаць шэсць тысяч рублёў, а на рэстаўрацыю сценнага жывапісу ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку — сто трыццаць восем тысяч рублёў.

Новости из этой категории