У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок фальклору “Свята беларускай кухні”. Прысутным расказалі пра нацыянальную кухню беларусаў. Дзеці даведаліся, якія стравы былі любімымі у нашых продкаў. Дапаўняўся аповед пра нацыянальную кухню ўрыўкамі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх прысутных пачаставалі традыцыйнай беларускай стравай – дранікамі.
Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)
Крыніца: http://cbslib.by