Збіраюцца грошы на кампанію “Крыніцы ў масы!”: першая мэта назбіраць 185 руб на дакументы па Ружанах

Збіраюцца грошы на кампанію “Крыніцы ў масы!”: першая мэта назбіраць 185 руб на дакументы па Ружанах

Вось што піша былы супрацоўнік музею Ружанскага Палацу на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

“Крыніцы ў масы!”

Менавіта пад такой гумарыстычнай назвай запускаю важную кампанію.
Дадзеная кампанія ставіць сабе за мэту зрабіць крыніцы больш даступнымі не толькі для гісторыкаў, але для краязнаўцаў і усіх аматараў даўніны.
Не кожны мае мажлівасць і сродкі (асабліва ў цяперашні час) паехаць у архіў і папрацаваць там. Таму і ўзнікла ідэя сабраць ТАЛАКОЙ патрэбную суму, замовіць сканы і карыстацца ўсім ахвотным не выходзячы з хаты) Такая вось нечаканая ідэя)
Крыніцы, на якія збіраемся талакой – старыя інвентары маёнтка ды мястэчка Ружаны і ружанскага палаца беларуска-літоўскага роду Сапег (Пружанскі р-н, Берасцейская вобл.) Вядома, крыніцы расцерушаны па ўсім свеце, у тым ліку па замежных архівах. Але нешта ёсць і у нас. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ у Мінску) ёсць як мінімум 4 цікавых інвентара: 1687, 1728, 1762, 1793 гг. Сканаванне ўсіх абыйдзецца ў вялікую суму, але можна сканаваць інвентары па чарзе, паэтапна, што будзе значна лягчэй.
Першы ў спісе – інвентар маёнтка Ружаны за 1687 г. (Фонд 1928, вопіс 1, справа 207, 37 аркушаў). Кошт скану адной старонкі (абароту аркуша) – 2,5 бел.руб. Такім чынам за сканаванне ўсяго інвентару выходзіць 185 бел. руб. (37х2х2,5 руб.).
Збор будзе ажыцяўляцца на маю асабістую картку (6711 7700 1909 3033; тэрмін дзеяння 01/23; картка Беларусбанку), на якую можна будзе перавесці любую вызначаную вамі суму. Вырашыў не ствараць адмысловы рахунак ці картку. Калі ўзнікне недавер, звярніцеся да маіх сяброў ці знаёмых, у грашовых махінацыях не быў заўважаны) Для празрыстасці штотыдзень буду рабіць справаздачу аб сабранай суме (у тым ліку аб праведзеных пераводах па дням) і выдатках. Фота заяваў і замоваў у архіў, а таксама яго адказы будуць таксама выкладацца.
Пасля дасягнення патрэбнай сумы на першы інвентар, збор сродкаў будзе ажыцяўляцца да моманту дасягнення сумы за сканаванне ўсіх вышэйпералічаных інвентароў (агулам 1010 бел. руб.)
Буду ўдзячны за распаўсюд інфармацыі і далучэнне ўсіх да вялікай справы)
Пасля сканавання дакументаў, кожны інвентар будзе выкладзены ў вольны доступ, дзя яго зможа вывучаць любы ахвотны)
Ілюстрацыі да паста:
1. Ружанскі палац Сапегаў, фота пач. ХХ ст. (Нацыянальны цыфравы архіў Польшчы)
2. Мястэчка Ружаны з відам на плошчу і царкву, фота пач. ХХ ст. (з уласнай калекцыі) Адмысловая падзяка
 

Новости из этой категории