Будзьце асцярожны! У Беларусі прадавалі расейскія рыбныя кансэрвы з глістамі

Будзьце асцярожны! У Беларусі прадавалі расейскія рыбныя кансэрвы з глістамі
 

Гомельская абласная інспэкцыя Дзяржстандарту ў ходзе праверак крамаў рэгіёну выявіла ў продажы рыбныя кансэрвы, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі. У кансэрвах знойдзеныя гельмінты (глісты), паведамляецца на сайце інспэкцыі.

Бачныя гельмінты на кавалачках печані знайшліся ў расейскіх кансэрвах наступных вытворцаў:

  • кансэрвы «Печань траскі балтыйскай натуральнай» маркі «MaxiFISH» вытворчасьці ТАА «Сервис Партнер» (Калінінград),
  • кансэрвы «Печань траскі натуральная» маркі «Рыбарь» вытворчасьці ТАА «Дальпромрыба» (Дамадзедава).

Дзяржстандарт забараніў да ўвозу і продажы ў Беларусі гэтыя кансэрвы, прадаўцы павінны прыбраць іх з паліцаў крамаў. Таксама інспэктары просяць грамадзян паведамляць, калі пабачаць такія кансэрвы ў краме, а тым, што ўжо набыў іх, рэкамэндуюць вярнуць іх краму.

Раней у 2019 годзе ў расейскіх тварожных сырках і марозіве двойчы знаходзілі кішэчную палачку, у дзіцячым харчаваньні выяўлялі перавышэньне нітратаў, у печыве «Купелька» расейскай гандлёвай маркі «Акульчев» — дыяксыду серы, у чорным перцы — небясьпечныя бактэрыі.

Новости из этой категории