У бібліятэкі горада Пружаны паступілі новыя кнігі

У бібліятэкі горада Пружаны паступілі новыя кнігі

Навінкі!

У бібліятэкі горада паступілі новыя кнігі

С.Б. Холеў "Да родных вытокаў"

С.Б. Холеў «Да родных вытокаў»

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.

"Казка ў еўрапейскай прасторы: гісторыя і сучаснасць"

«Казка ў еўрапейскай прасторы: гісторыя і сучаснасць»

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага форуму даследчыкаў  беларускай казкі, які адбыўся 17-18 мая 2018 г. у Мінску. Публікуюцца навуковыя артыкулы ў галіне фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, выяўленчага мастацтва, тэатразнаўства, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя пытанні даследавання казак як самабытнага жанру народнай культуры, праблемы іх захавання і папулярызацыі на сучасным этапе.

Я.С. Кнурэва "Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў"

Я.С. Кнурэва «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў»

Кніга прысвечана традыцыйным уяўленням беларусаў пра свет дзікарослых раслін, а таксама народным ведам аб іх выкарыстанні, у тым ліку і ў сучасным грамадстве. З глыбокай старажытнасці, з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя беларусаў, дзікарослыя расліны займалі важнае месца ў штодзённым побытавым жыцці чалавека, а таксама адыгрывалі значную ролю ў каляндарнай абраднасці і рытуалах сямейнага цыкла. У кнізе на падставе палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, аналізуецца комплекс уяўленняў беларусаў аб дзікарослых раслінах.

Алесь Марціновіч "Гісторыя праз лёсы"

Алесь Марціновіч «Гісторыя праз лёсы»

Новая шматтомная праца пісьменніка знаёміць чытачоў з гісторыяй нашага краю праз лёсы легендарных і гістарычных асоб.

 

 

 

Аляксей Ненадавец «Легенды старых млыноў»

Кніга прысвечана гісторыі ўзнікнення і развіцця млынарства на Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы папярэдніх даследчыкаў гісторыі і традыцый гэтага промыслу. Падкрэсліваецца, што ў народным асяроддзі млынары, хоць рабілі толькі добрую справу, часта асацыіраваліся з варажбітамі, носьбітамі адмоўных уласцівасцяў чорнага знахарства. Выкарыстоўваюцца шматлікія вуснапаэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца аспекты гэтай тэмы.

"История белорусской государственности"

«История белорусской государственности»

Коллективная монография рассчитана на широкий круг читателей: профессиональных историков, преподавателей высших учебных заведений и средних школ, студенческую и учащуюся молодежь, рекомендуется для использования в научно-исследовательской работе и учебном процессе.

 

"Хадзі, сонейка, да нас..."

«Хадзі, сонейка, да нас…»

У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія адрасаваны дзецям або бытуюць у дзіцячым асяродку. Даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

"Флора Беларуси. Лишайники"

«Флора Беларуси. Лишайники»

Настоящее издание открывает многотомную фундаментальную сводку по лихенофлоре Республики Беларусь и является универсальным справочным пособием по изучению лишайников. Книга содержит материалы по истории изучения лишайников Беларуси и данные об основных лихенологических коллекциях республики и сопредельных стран. Описывается анатомическое строение и морфология талломов и репродуктивных структур лишайников, а также разнообразие их жизненных форм. Самостоятельные главы посвящены фотобионтам лишайников, разнообразию лишайников и близкородственных грибов республики, их экологии, методам сбора и определения видов. В специальной части монографии читатель может воспользоваться дихотомическим ключом для определения кустистых и листоватых лишайников в республике.

Паважаныя чытачы!

Кнігі чакаюць вас!

Крыніца: bibl.by

Новости из этой категории