У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прэзентавалі кнігу В.І.Рыгіна «1060 дней в тылу врага»

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прэзентавалі кнігу В.І.Рыгіна «1060 дней в тылу врага»

15 сакавіка 2020 года ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў нашага земляка Вікенція Іванавіча Рыгіна (1918 - 1995) - актыўнага ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Пружанскага, Бярозаўскага, Івацэвіцкага і Слонімскага раёнаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, былога настаўніка гісторыі і дырэктара Шарашоўскай сярэдняй школы.

Доўгім быў шлях гэтай кнігі да чытача. Напісаная ў 1975 годзе, яна здолела пабачыць свет толькі ў 2019. У ёй дастаткова праўдзіва асвечаны падзеі 1941 - 1944 гадоў у Заходняй Беларусі: баявые дзеянні Чырвонай Арміі ў першыя дні вайны, акружэнне савецкіх часцей, фарміраванне і дзейнасць партызанскіх атрадаў, адносіны з мясцовым насельніцтвам, перыяд вызвалення. У кнізе таксама змешчаны фотаздымкі, копіі дакументаў, спісы партызан атрада «Савецкая Беларусь» брыгады імя Панамарэнкі, іншыя унікальныя матэрыялы.

На прэзентацыі прысутнічалі кіраўнікі групы ваеннай гісторыі і археалогіі «Рубон», дзякуючы якім удалося надрукавыаць кнігу, - гісторык Дзмітрый Кіенка і ваенна-тэхнічный кансультант Віталь Неліхаў. Яны распавялі аб сваёй навуковай і пошукавай дзейнасці, пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй аўтара, гісторыяй з’яўлення рукапісу і его выдання. Сваімі ўспамінамі аб бацьку падзяліўся Аляксандр Рыгін. Ён таксама выказаў словы падзякі ўсім, хто прыняў удзел у выданні твора.

Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве адзначылі вялікую значнасць кнігі В.І.Рыгіна «1060 дней в тылу врага» як важнай крыніцы, якая адлюстроўвае лакальную гісторыю ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

 

Крыніца: pruzhany.brest-region.gov.by

Фота: Шерешевская средняя школа

Новости из этой категории