У Беларусі фіксуецца экстрэмальная актыўнасць кляшчоў

У Беларусі фіксуецца экстрэмальная актыўнасць кляшчоў

Звычайна сезон кляшчоў пачынаецца ў красавіку, на поўдні краіны — у сакавіку. Але ў гэтым годзе не было зімы. Таму кляшчы сядаюць на людзей і жывёл нават цяпер, у лютым.

Кляшчы пачынаюць актыўнічаць, калі дзённыя тэмпературы паднімаюцца вышэй +5 ºС.

Калі наведваеце лес, гуляеце ў хмызняку, высокай траве, выбірайце максімальна закрытую вопратку. Перад паходам скарыстайцеся антыкляшчовымі аэразолямі.

Калі вярнуліся дахаты, важна агледзець вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч усё ж прысмактаўся, трэба як мага хутчэй звярнуцца да лекара, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны.

Кляшчы пераносяць барэліёз Лайма (часта) і энцэфаліт (радзей, але небяспечней).

Сяргей Гезгала
Наша Ніва.

Новости из этой категории