Відавочца: кіроўцу аўтобуса ў Пружанах аштрафавалі за падтрымку пратэстоўцаў супраць фальсіфікацый

Відавочца: кіроўцу аўтобуса ў Пружанах аштрафавалі за падтрымку пратэстоўцаў супраць фальсіфікацый

Чытач Радыё Свабода з Пружанаў расказаў, што ў ноч з 9 на 10 жніўня ў цэнтры Пружанаў, каля 100-150 чалавек «абмяркоўвалі фальсыфікацыі на сваіх участках і зьвярталіся да міліцыі».

Супрацоўнікі аўтаінспэкцыі перакрылі з двух бакоў вуліцу Савецкую, дзе сабраліся пратэстоўцы. Каля начальніка РАУС сабраліся каля 40 міліцыянтаў, начальнік абвясьціў пра «несанкцыянаванасьць мерапрыемства» і запатрабаваў разыходзіцца.
«У гэты час праяжджаў аўтобус Пружаны — Засімавічы і пачаў падтрымліваць людзей сыгналамі, — расказвае відавочца. — Аўтобус спынілі, было 4-5 пасажыры, кіроўцу выпісалі штраф. Да гэтага часу ўсе пратэстоўцы ўжо сышлі. Міліцыя засталася стаяць у цэнтры плошчы, падʼяжджалі іхныя машыны і адзін аўтазак. Жыхары суседніх дамоў крычалі „Жыве Беларусь“ і „ганьба міліцыі“.

Пасьля гэтага, кажа відавочца, усё ж адбылося затрыманьне: група маладых людзей праходзіла міма, яны падтрымалі жыхароў, якія крычалі з дамоў, — за гэтай групай пагналіся міліцыянты, закінулі людзей у аўтазак, адвезьлі ў РАУС.

Крыніца: https://t.me/nashaniva

Новости из этой категории