Каля 250 чалавек паглядзелі фільмы на беларускай і рускай мове пра правы дзіцяці ў Пружанах

Каля 250 чалавек паглядзелі фільмы на беларускай і рускай мове пра правы дзіцяці ў Пружанах

13 лютага 2020 года ў 12.10 у горадзе Пружаны ў кінатэатры "Спадарожнік" "Майстэрня сацыяльнага кіно" зрабіла паказ наступных фільмаў пра правы дзіцяці:

- "Рыба дзён маіх"(на беларускай мове);

- "На пороге молчания";

- "План по детям";

- "Тихая Та".

"Спадарожнік" не афішаваў мерапрыемства ні на сайце spadarozhnik.by, ні офлайн(адсутнасць афішаў на будынку кінатэатра 13.02.2020 вы можаце паглядзець на фотаздымку вышэй), у інтэрнэце распаўсюджвалася інфармацыя, што пачатак сеансу ў 14.00, у тым ліку на сайце Пружанскага райвыканкама меньш чым за суткі да паказу ў 12.02.2020 у 14:43 з'явілася навіна пра тое, што паказ адбудзецца ў 14.00:

Нягледзячы на гэта, паглядзець фільмы прыйшло каля 250 чалавек.

Пасля прагляду адбылася вельмі актыўная дыскусія з гледачамі.

Дзякуй, "Майстэрня сацыяльнага кіно"! Прыязджайце яшчэ!

 

Новости из этой категории