5 студзеня 2019г. - лёгкія чытанні: Наталля Харытанюк "Казкі старога Адамкова"

5 студзеня 2019г. - лёгкія чытанні: Наталля Харытанюк "Казкі старога Адамкова"

Ці чулі Вы калі-небудзь казкі старога Берасця?
Не?
Дык вось:
"На самым заходнім скрайку Места, там, дзе раней стаяў фальварак Адамкова, а пазней вырас мікрараён з такой жа назвай, жылі-былі брат і сястра – Кастусь і Наталка. Яны абодва былі аднолькава цікаўнымі і страх як любілі сакрэты ды загадкі: свайго дому, старога двара, гаражоў, маржоў і Мяжы. Але шлях да разгадак у кожнага з іх быў свой. Кастусю падабаліся развагі і Вялікія Планы. Наталка была за Раптоўны Наступ...»
Так можна было б пачаць аповед пра кніжку Наталкі Харытанюк «Казкі старога Адамкова», якую яна стварыла разам з мастачкай Воляй Кузьміч.
Гэта сапраўдны падарунак дзецям i iх бацькам. Маляўнiчае выданне, кожны разварот якога можна разглядаць, як у модных зараз вiмельбухах.
Гэтая кніжка - гісторыi пра двух маленькiх герояў, Кастуся i Наталку, вельмi нефармальныя i вясёлыя. Кожны чалавек мае сваю казку, і галоўнае – мець адвагу яе расказаць, весела і праўдзіва. Наталка Харытанюк таксама правяла дзяцінства ў Адамкова, таксама поруч з братам Кастусём, і можа паклясціся: усё так і было.
Запрашаем вас у суботу 5 студзеня ў 12.00 у палацык з дзеткамі ад 6 гадоў!
Прыходзце і паслухайце вясёлыя гісторыі Адамкова ад самой пісьменніцы!
#лёгкіячытанні

Крыніца: www.facebook.com

Новости из этой категории