12.05.2018: адкрыццё помніку Касцюшку і экскурсія Менск-Марачоўшчына-Косава-Ружаны-Падароск.

12.05.2018: адкрыццё помніку Касцюшку і экскурсія Менск-Марачоўшчына-Косава-Ружаны-Падароск.

Івацэвіцкі райвыканкам паведаміў, што адкрыцьцё помніка адбудзецца 12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне.

Як распавёў Глеб Лабадзенка, зь Менску будзе арганізаваны аўтобусны тур на мерапрыемства.

«У гэты дзень зь Менску будзе арганізаваны даезд турыстычнымі аўтобусамі. Маршрут: Менск — Марачоўшчына (адкрыцьцё помніка) — Сядзіба-музэй Касьцюшкі — Косаўскі палац — Ружанскі палац — Маёнтак Падароск (дзе ствараецца першы ў краіне Музэй беларускай шляхты)», — паведаміў Лабадзенка.

 

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі больш за 700 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі.

Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Крыніца: www.svaboda.org

Новости из этой категории

0 Комментариев