Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча А1 і Onliner падрыхтавалі сумесны праект «Падказкі Караткевіча»

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча А1 і Onliner падрыхтавалі сумесны праект «Падказкі Караткевіча»

Да 90-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча А1 і Onliner распачалі новы праект «Падказкі Караткевіча». На пряцягу сямі тыдняў на адмысловай старонцы партала казкі класіка будуць ажываць у агучцы знакамітых беларускіх тэатральных акцёраў.

Перадаць самабытную атмасферу казак, іх лагодны гумар, народную мараль, паэтычнасць і ўзнёсласць, багацце мовы і ўнікальны аўтарскі стыль здолелі вядомыя беларускія майстры тэатральнай сцэны Аляксандр Падабед, Зоя Белахвосцік, Георгій Маляўскі, Алена Сідарава, Наталля Качаткова, Крысціна Дробыш і Раман Падаляка.

 

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – сапраўдны скарб беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён працаваў як празаік, паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст і эсэіст. Вялікі і значны пласт яго ранняй творчасці – казкі для дзяцей, якімі можа ганарыцца наша літаратура. Адметнасць праекта «Падказкі Караткевіча» ў тым, што казкі славутага пісьменніка ў прачытанні зорак беларускай тэатральнай сцэны набываюць новае жыццё, узбагачаюцца творчым натхненнем іх знакамітых выканаўцаў.

 

«Падказкі Караткевіча» – частка інфармацыйнай кампаніі #Караткевіч90, якую ладзіць А1 да 90-гадовага юбілею беларускага класіка. Мы хочам нагадаць пра адну з самых яркіх постацяў айчыннай літаратуры праз серыю анлайн-праектаў і падзей. Творы Караткевіча – важная частка нацыянальнай культурнай спадчыны Беларусі. А дзякуючы нашаму праекту дзеці і дарослыя змогуць глыбей пазнаёміцца з цікавымі аўтарскімі казкамі», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Першым казачным падкастам праекта стаў «Рыбін цар» у выкананні народнага артыста Беларусі Аляксандра Падабеда. «Падказкі Караткевіча» будуць выходзіць кожную пятніцу на працягу сямі тыдняў.

 

«Падказкі Караткевіча» для арганізатараў – праект карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, які скіраваны на папулярызацыю малавядомага пласта творчасці Уладзіміра Караткевіча, падтрымку нацыяльнальнай мовы і культуры.

Новости из этой категории