Камяні з натуральнымі адтулінамі нашыя продкі надзялялі містычнымі якасцямі, атаесамляючы іх з Пяруновымі стрэламі (нараўне з каменнымі прыладамі працы, белемнітамі і фульгурытамі). У народзе так і казалі: «Скалка з дзюркаю, бо Пярун у руках дзяржаў»
Такія камяні выкарыстоўвалі ў лекавых мэтах, а таксама захоўвалі, як абярэгі ад маланкі
Беларусы звычайна захоўвалі камяні на покуці, што яшчэ раз паказвае, як у вераваннях сялян межавалі хрысціянства і язычніцтва. Прадмет на фота ж быў знойдзены на падстрэшку хаты ў в. Лазоўка Пружанскага раёну. Такая традыцыя была больш распаўсюджана на Захадзе, у прыватнасці, у Чэхіі. Але, як бачым, дайшла яна і да нас.
Крыніца: https://www.instagram.com/p/CO2Sh9yHYez/