Жанчыне з Пружанаў, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» за каментар пра Лукашэнку

Жанчыне з Пружанаў, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» за каментар пра Лукашэнку

Жанчыне з Пружанаў, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за каментар пра Лукашэнку

Учора і сёння ў пружанскім судзе разглядалася крымінальная справа супраць Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай.

Жанчыну абвінавачвалі па ч.2 арт.367 КК («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Згодна з версіяй абвінавачвання, Онахава-Жураўлёва пакінула ў тэлеграм-чаце каментар з паклёпам на Лукашэнку.

Суддзя Бальшакова прысудзіла Вікторыі тры гады «хатняй хіміі».

Адзначым, што Вікторыя Онахава-Жураўлёва гадуе 13 дзяцей, 9 з якіх прыёмныя.

Новости из этой категории