Каля Ліхасельцаў пад камбайнам загінуў жыхар Гродзенскай вобласці, які спаў пад кучай лёну

Каля Ліхасельцаў пад камбайнам загінуў жыхар Гродзенскай вобласці, які спаў пад кучай лёну

Трагедыя са смяротным зыходам адбылася раніцай 5 ліпеня ў полі непадалёк ад в.Ліхасельцы.
Пад працуючы падборшчык самаходнай льноцерабілкі трапіў жыхар Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, мужчына спаў пад кучай лёну. Па факце ўзбуджана крымінальная справа, усе абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.

 

Крыніца: Раённыя Будні

Новости из этой категории