Яшчэ раз пра стварэньне музэю Станіслава Жукоўскага

Яшчэ раз пра стварэньне музэю Станіслава Жукоўскага

У Пружанскім раёне ў пэрспэктыве заплянаванае стварэньне музэю пэйзажыста Станіслава Жукоўскага, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Аснову экспазыцыі, якая разьмесьціцца ў аграгарадку Вялікае Сяло ў сядзібе «Жураўлінае», складуць карціны сучасных мастакоў, якія ствараюць свае карціны ў стылі Жукоўскага. Так, будучаму музэю 20 сваіх работ падарылі ўжо сябры «Таварыства перасоўных выставаў. ХХI стагодзьдзе» з Санкт-Пецярбургу, якія правялі ў гэтых краях пленэр. Расейскія майстры паабяцалі наведваць Пружанскі раён штогод. Акрамя таго, экспазыцыя будзе прысьвечана жыцьцю самога мастака, які 140 гадоў таму нарадзіўся ў суседняй вёсцы Стараволя. На жаль, родавае гняздо майстра не захавалася да нашых дзён.

Гаспадыня аграсядзібы Сьвятлана Машкала лічыць, што музэй можа стаць цэнтрам творчасьці Жукоўскага, які пісаў чульлівыя пэйзажы, літаральна прасякнутыя любоўю да радзімы, ствараў інтэр’еры паркаў і сядзіб. «На малой радзіме Жукоўскага патрэбны музэй. Жыхары цікавяцца яго творчасьцю. Гэта будзе разьвіваць нашу культуру. Любая справа пачынаецца з прыватнай ініцыятывы. Мы падалі ўжо заяўку на стварэньне музэю. Мясцовыя органы ўлады нашае жаданьне падтрымліваюць», — расказала суразмоўца.

Музэй разьмесьціцца ў старадаўнім драўляным доме, пабудаваным яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У ім захаваліся нізкая столь, маленькія акенцы, атмасфэру мінулай эпохі дапамогуць стварыць рарытэтныя рэчы. Ва ўладальнікаў сядзібы ў плянах таксама абсталяваць невялікую этнаграфічную майстэрню.

Станіслаў Жукоўскі нарадзіўся ў сям’і зьбяднелага памешчыка ў 1873 годзе ў Гарадзенскай губэрні, цяпер гэта тэрыторыя Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насуперак волі бацькі ён адправіўся ў Маскву вучыцца жывапісу і потым стаў вельмі вядомым лірычным пэйзажыстам свайго часу. На большасьці палотнаў мастака знаёмыя зь дзяцінства пэйзажы і сядзібы.

© Аляўціна Чарнаволава, БелТА

Новости из этой категории

0 Комментариев