Фотафакт: Мікалай Кузьміч стварыў ікону архангела Міхаіла для касцёла Святой Тройцы ў г.п.Шарашэва.

Фотафакт: Мікалай Кузьміч стварыў ікону архангела Міхаіла для касцёла Святой Тройцы ў г.п.Шарашэва.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, аўтар копіі Крыжа Еўфрасінні Полацкай Мікалай Кузьміч стварыў яшчэ адну ікону для Пружанскага раёна. Пасля іконы Святой Барбары для касцёлу ў Ружанах і іконы Маці Божай «Апякунка лясоў» для касцёлу ў Пружанах, ім быў створаны абраз архангела Міхаіла(старажытнавізантыйская перагародчатая эмаль, золата, срэбра, ручная праца) для касцёла Святой Тройцы ў г.п.Шарашэва.

Глядзіце, як выглядае ікона, якая хутка паедзе ў Шарашэва, на тытульным фотаздымку да навіны.

Крыніца: instagram.com/stories/galleryvizantyj

Новости из этой категории