«Гульні розуму» цяпер і ў Пружанах

«Гульні розуму» цяпер і ў Пружанах

Для ўсіх, хто любіць зьбірацца кампаніяй, ды шукае нагоду, зьявілася новая магчымасьць. Сёлета ў Пружанах стартуе паб-квіз «Гульні розуму». Вас чакаюць прыязная атмасфэра, адрэналін, дух саперніцтва, гумар, весялосьць і гумор.

Гульні розуму

Першая гульня пачнецца ў аўторак 4 красавіка а 19:00 у кавярні «Пасядзелкі», з нагоды пачатку сэзону ўваход вольны. Пытаньні гучаць па-расейску, адказваць магчыма абедзьвюмя мовамі.

Дзеля ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца праз суполку ЎКантакце. Склад каманды — да 10 чалавек, але можна і далучыцца да іншай каманды.

Новости из этой категории

0 Комментариев