Пружанскі палацык пажартаваў на першае красавіка: "Дзік збег з лесу і носіцца па пружанскаму парку"

Пружанскі палацык пажартаваў на першае красавіка: "Дзік збег з лесу і носіцца па пружанскаму парку"

Навіна ад 1 красавіка 2019 г. узята адсюль.

Незвычайны госць з’явіўся днямі ў пружанскім парку. Ужо які дзень запар яго назіраюць у розных кропках і ваколіцах палацыкавай сядзібы.

Малады дзік нахабна прыходзіць і шукае ежу пасярод дня вакол стадыёну, аднапавярховага флігелю і старой сцэны. Жыхары вуліцы Паркавай неаднаразова назіралі ягоную дзейнасць і чулі віскі. Кабан смела прахаджваецца ўздоўж паркавага плоту, рые пад дрэвамі і грэецца на сонейку.

А сёння раніцой кабан зусім «страціў страх» і вольна паходжваў каля палацыка.  Нашаму супрацоўніку ўдалося недалёка падыйсці да дзіка, які зусім не цураўся кантактавання. Можа ён хатні і проста збег? Але можна зрабіць выснову,  і што жывёла ашалела, хоць ніякай агрэсіі яна не праявіла. 

Пачакаем, як пракаментуюць з’яву спецыялісты-біёлагі.

Хіба наступнымі будуць зубры?

Фота Сяргея Рабчука.

Усіх з 1 красавіка! 

 

Новости из этой категории