Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі

4 мая 2019 г.
12.00 — гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»;
14.30 — мітынг каля брацкай магілы ахвярам фашызму ў Белавежскай пушчы (мемарыял «Падаючыя крыжы»).

9 мая 2019 г.
10.30 — ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў да помнікаў і абеліскаў горада;
11.00 — мітынг каля брацкай магілы на гарадскіх могілках;
12.00 — пачатак святочнага шэсця ад райвыканкама да помніка «Спаленым вёскам»;
12.15 — мітынг каля помніка «Спаленым вёскам».
Гарадскі парк (перад музеем-сядзібай «Пружанскі палацык»):
13.00-14.30 — інтэрактыўная зона «Паласа перашкод»;
16.00, 17.30 — вечар танцаў пад духавы аркестр.
Пляцоўка перад цэнтральнай раённай бібліятэкай:
12.30 — выстава-віктарына «Гарады воінскай славы».
Сцэна эстрады гарадскога парку:
13.00-16.00 — святочны канцэрт «Песні пераможнай вясны».
Вуліца Інтэрнацыянальная, 26:
18.00-20.00 — тэматычны канцэрт «Які цудоўны гэты свет».
Кінатэатр «Спадарожнік»:
16.00 — дэманстрацыя кінафільма на ваенную тэматыку.
Гарадская плошча:
20.00-21.55 — святочны канцэрт «Салют Перамогі»;
21.55-22.00 — грамадска-культурная акцыя «Спяём «Кацюшу» разам!»;
22.00 — святочны салют;
22.00-00.00 — дыскатэка ў дысказале Палаца культуры.

Будзе працаваць палявая кухня і выязны гандаль.

Крыніца: www.budni.by

Новости из этой категории