У Белавежскую пушчу шукаюць Дзеда Мароза. Абяцаюць заробак ад 1000 рублёў і жыллё

У Белавежскую пушчу шукаюць Дзеда Мароза. Абяцаюць заробак ад 1000 рублёў і жыллё

У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" адкрыта вакансія "культуролаг"(Дзед Мароз). Адпаведная аб'ява з'явілася на сайце парку.

Гэтую пасаду гатовыя даверыць мужчыну з сярэдне спецыяльнай або вышэйшай адукацыяй. Патрэбны стаж па спецыяльнасці — не менш за два гады.

Прэтэндэнтаў спакушаюць заробкам ад 1000 рублёў і абяцаюць інтэрнат.

Прапановы па зарплаце на дзве другія вакансіі ў Нацыянальным парку больш сціплыя: рабочаму па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў гатовыя прапанаваць 600 рублёў, майстру цэха па перапрацоўкі драўніны — 800 рублёў.

Новости из этой категории