Дзяржаўны літаратурны музей Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі:падключайцеся і пішыце дыктант

Дзяржаўны літаратурны музей Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі:падключайцеся і пішыце дыктант

Да Міжнароднага дня роднай мовы 18 лютага а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць на “Купалаўскі дыктант”. Уключайце відэа і пішыце дыктоўку таксама: https://youtube.com/watch?v=j0jncox2Kaw

Гісторыя мовы непарыўна звязана з гісторыяй народа, які гаворыць на ёй. І калі ў вачах адлюстроўваецца душа, то ў мове адлюстроўваецца грамадства. Кожны ахвотны зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы.

На ролю выкладчыка запрошаны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Новости из этой категории