Даніна памяці

Даніна памяці

Някляеў заклікаў заўтра сабрацца каля сцен будынка КДБ у Мінску, каб ушанаваць расстраляных у 1937 г. Акцыю ў сваім фэйсбуку анансаваў кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010, пісьменнік Уладзімір Някляеў. Раней аб правядзенні акцыі заяўляў былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўнутранай турме НКВД былі расстраляныя 132 (па спісе на сённяшні дзень) беларускія паэты, пісьменнікі, дзеячы культуры і навукі, прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі, — напісаў Някляеў. Нагадваю, што 29­га а 18.30 збіраемся каля будынку КДБ (пр.Незалежнасці, 17), каб ушаваць іх памяць.

Многія пытаюць, што браць з сабой? Сцягі, харугвы?.. Не. Толькі свечкі, лампадкі. Не будзе мітынгу, не будзе прамоўцаў і прамоў. Хвіліна маўчання. Даніна памяці».

«Яшчэ пытаюць, як быць з законам «больш за трох не збірацца»?, — задаецца пытаннем Някляеў. — У нармальнай краіне не можа быць законаў, якія б забаранялі ўшанаваць памяць загінулых. Родных і блізкіх. Па крыві, па духу. Запаліць свечкі там, дзе іх не стала. Замінаць гэтаму могуць толькі дзікуны. Такія ж, якія стралілі ў патыліцы паэтам у 37­м.

Сённяшнія супрацоўнікі КГБ кажуць, што яны ­ не тыя. Іншыя. Калі так, дык няхай выйдуць да нас не з дубінкамі, а са свечкамі ­ і стануць разам з усімі ў ланцуг памяці. Толькі тады можна будзе паверыць, што ў нашай краіне нешта можа змяніцца. А пакуль на могілках, дзе пахаваныя ахвяры жудасных сталінскіх рэпрэсій, будуюцца дамы для забаў, а да помніка «жалезнага Фелікса», аднаго з сімвалаў тэрору, ускладаюцца кветкі, паверыць у змены цяжка. Увогуле немагчыма, бо, як сведчыць досвед іншых краін і народаў, з гэткай жахлівай мінуўшчыны можна выйсці толькі праз ачышчэнне, праз пакаянне», — напісаў Уладзімір Някляеў.

Запрашаем пружанцаў падтрымаць гэтую акцыю ў нашым горадзе і ўвечары 29 кастрычніка паставіць свае свечкі і знічы каля будынку былога аддзелу НКВД, што не так даўно быў музычнай школай, а зараз пустуе і належыць рыма-каталіцкай парафіі г. Пружаны, па вуліцы Савецкай, каля Дому быта "Прэстыж".

Наша Ніва

 

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 30.10.2015
    23:17
    fals

    Фота з учарашняга вечара: НКВД Пружаны