Бітвы польска-савецкай вайны на Пружаншчыне

Бітвы польска-савецкай вайны на Пружаншчыне

Апісанне 2-х бітваў на Пружанскім павеце пачас польска-савецкай вайны 1919-1921 рокаў

Матэрыял сабраны з польскіх выданняў пачатку 1930-х, з’яўляецца звычайным перакладам падзеяў апісанных з пазіцыі пераможцаў гэтай вайны.

Бітва пад Бярозаю-Картузскаю.
Да гэтага моманту аніякіх вялікіх бітваў не было ажна да ракі Ясельды. Толькі перыядычна пярэднія савецкія адзелы наносілі ўдары па маршаруючым польскім дэвізіям. Над ракою Ясельдаю дня 20 ліпеня 14-я дывізія страціла сьлед суперніка. Аднак хутка яны зноў заявілі пра сябе нападам на польскае войска, якое была сканцэнтраванае ў рэгіёне Пружаны, Сяльца і Бярозы-Картузскай.
У той жа час 3-ці дывізіон разам з 55-м палком пехоты стаялі каля мястэчка Бяроза-Картузская, а разгорнутая 14-я дывізія супрацьстаяла наступам чырвонае арміі да 27 ліпеня.
Так, дня 25 ліпеня непрыяцель моцна атакаваў Бярозу-Картузскую. 55-ы полк пяхоты разам з 8-ю батарэяю контр-атакавалі і разбілі атакучы парыў суперніка, што дазволіла пайсьці ў перасьлед.
Разбіты вораг хутка адступаў пад ангём 8-й батарэі, якая мусіла змяняць сваю пазыцыю тройчы ў часе прасоўвання наперад. Падчас баявых дзеянняў загінуў ад вінтоўкавай кулі падпаручнік Зыгмунт Врэсінскі (Zygmunt Wrzesiński). У пагоні захоплена гармата і 2 кулямёты.
Пастаянныя атакі чырвонаармейцаў працягвалі знясільваці польскіх жаўнераў. З-за небясьпекі, якая пагражала на левым фланзе, камандзір дывізіі загадаў адступіць да ракі Лясная. 29 ліпеня польскія войскі адышлі да Янава Падляскага (Janów Podlaski), прыкрываючыся ад крывавых бітваў з надыходзячым ворагам.

Генерал Даніэль Канарэўскі ў штабе 14-й дывізіі, 1920 рок

Бітва пад Пружанаю
Расейцы занялі Пружану і пачалі пагражаць 14-й пехотнай дывізіі, якая рушыла маршам з Ружаны, небяспечнай казалася верагоднасьць быць выпіхнутамі ў балаты пры рацэ Ясельдзе.
Каб запыніць наступ мас расейскіх была створана спецыяльная група пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Андэрса, у якую, акрамя інных адзелаў, уваходзілі 1-я і 2-я роты сапёраў капітана Зыгмунта Псарскага (Zygmunt Psarski). Аб’яднаныя польскія сілы пайшлі ў атаку на расейцаў 26 ліпеня, у той дзень Пружана некалькі раз пераходзіла з рук у рукі.
Рота сапёраў перасоўвалася па грунтавай дарозе паміж вёскамі Загор’е – Доўгае. Неспадзяваючыся сустрэць польскія атрады блізу маёнтку Куплін, чырвонаармейцы былі вымушаныя адыходзіць да вёскі Дабучын і занялі пазіцыі па дарозе Пружана-Дабучын. Тады 1-я рота фронтам пайшла на Пружану, а 2-я на Дабучын. Аднак савецкія вайскі аднавілі атакі на Пружану і заходзілі паўколам з поўначы на поўдзень, пакуль не аказаліся перад 2-ю ротаю сапёраў, якія затаіліся ў чаканні і не былі заўважаныя. Тады расейсцы ўсталявалі на ўзгорку 4 цяжкіх кулямёты і скіравалі іх у бок дарогі. Пасьля камандзір 2-га ўзводу 2-й роты сапёраў, падпаручнік Зыгмунт Балахоўскі (Zygmunt Bałachowski), разам з некалькімі группамі першага ўзводу атакаваў чырвонаармейцаў з боку. Гэта сьмелая атака дапамагла польскай пяхоце, якая несла страты, спыніць расейсцаў і прымусіла іх адступіць.
Пасьля гэтага пехота пайшла ў контр-наступ. А падпаручнік Балахоўскі закрыў шлях для адступлення да Дабучына, каб 3-ці батальён 58-га пяхотнага палку ўдарыў па ім, атака была пасьпяховаю і атрад чывонай арміі разбіты, з польскага боку загінулі 3 жаўнераў і 11 было паранена.
За свой учынак падпаручнік Зыгмунт Балахоўскі атрымаў крыж “Order Virtuti Militari” V классу.

З боку людзей з пра-камуністычнымі перакананнямі гісторыя аднаго з баёў апісваецца ў газеце 1989 року, дзе падаецца месца пахавання чырвонаармейцаў ля вёскі Дабучын.

З выдання 1989 року

Узнагароджанне
22 верасьня ў Пружане адбылася цэрымонія ўзнагароджання, якая праходзіла ў маёнтку Пружаны. Упершыню кавалерамі крыжа “Virtuti Militari” сталі жаўнеры 14-га палка палевой артылерыі. Да ўрачыстага ўзнагароджання крыжам V классу, ад імя генерала Даніэля Канарэўскага (Daniel Konarzewski), былі прадстаўленыя: камандуючы 3-га дывізіону капітан Караль Хаўкэ (Karol Hauke), капрал Юзэф Сікора (Józef Sikora) з 8-й батарэі і капрал Марцін Ігнасяк (Marcin Ignasiak) з 9-й батарэі.

Крыніцы:
Zarys historji wojennej 25-go Pułku Artylerji Polowej, str. 14,16
Zarys historji wojennej 7-go Pułku Saperów Wielkopolskich, str, 22
“Зара камунізму”, 16 лютага 1989 року, №21 (6547), стр. 2

 

Арыгінал артыкулу ўзяты адсюль: https://pruzana.wordpress.com/2019/08/08/bitvy-polska-savieckaj-vajny-na-pruzanscynie/

Новости из этой категории