Якія таямніцы хавае Белавусаўшчына

Якія таямніцы хавае Белавусаўшчына

Унікальны архітэктурны помнік без абгрунтаванай матывацыі знішчаецца на Белавусаўшчыне, які знаходзіцца ў Пружанскім раёне Берасцейшчыны.

Ён служыў арт- аб’ектам многіх беларускіх мастакоў і таксама вялікай колькасці мастакоў з Расіі, што  традыцыйна прыязджаюць ужо не адзін годj на пленэр у Пружаны.       

У самім раёне архітэктурных помнікаў  вельмі шмат, амаль у кожнай  вёсцы і большасць з іх у заняпадзе, і гэта  зразумела, вынік недастатковага  фінансавання на іх рэстаўрацыю ці кансэрвацыю.     

Але размова пойдзе  пра  другое, падчас пленэру, які штогод ладзіць Музей- сядзіба  “Пружанскі палацык” дырэктар гэтай установы Юрый  Зялевіч  адвёз групу беларускіх мастакоў у Белавусаўшчыну і паказаў цікавы аб’ект, які калісьці належыў шляхціцу Швыкоўскаму і служыў, яму сыраварняй  І, як патлумачыў Юрый Зялевіч, гэты архітэктурны помнік у гатычным стылі зусім не даследаваны навукоўцамі. 

Мастак Васіль Грыневіч адразу заўважыў  і сказаў, што гэта хутчэй  капліца-пахавальніца з гатычнымі рысамі, а пазней  перабудаваная ў сыраварню.         

Зразумела, навошта будаваць сыраварню у выглядзе храмав ага фасаду, гэта, кажучы сучаснай мовай, што будаваць гараж у стылі маўзалея. Сама лядоўня, якая мясцілася ў склепе мела замест звычайнай столі гатычныя скляпенні і хутчэй за ўсё, раней выконвала ролю пахавальніцы  роду былых уладальнікаў, я кіх было не мала.     

Падчас размовы з жыхарамі гэтай пабудовы, а тут жылі  людзі , мастакі  даведаліся, што з-за  аварыйнага стану будынка, ужо не прыдатнага  для жылля, іх выселяць, а старадаўнюю пабудову зруйнуюць.       

Сама сядзіба Белавусаўшчына вядомая з 1563 году, як  Белавусаўскі двор з фальваркам уладання Яна  Каранеўскага і верагоднага будаўніка капліцы, альбо ягоных нашчадкаў. Пазней, пры Кацярыне Другой землі Пружаншчыны беззаконна адабралі і аддалі фаварыту царыцы Р умянцаваму-Задунайскаму ў 1794 годзе.

Хутчэй за ўсе, у гэтыя часы капліца і была разрабаваная і прыйшла ў заняпад. Рабаўнікі не пашкадавалі ў даўнія часы нават егіпецкія піраміды і іншыя пахаванні, а тут - труны нейкай заможнай шляхты. Дзікунства і хцівасць,як вядома, заўсёды маюцьаднолькавы характар і прыводзяць да разбурэння каштоўнасцей.

Таму цалкам зразумела, што на рэштках скляпення і была пабудавана сыраварня ў сярэдзіне 19 стагоддзя новым уладальнікам Швыкоўскім. Мастак  Васіль Грыневіч адзначыў. што па часе і  архітэктуры гэты помнік пабудаваны і адносіцца к позняй готыцы, а гэта 16 стагоддзе, часу цаглянага (ренэсанснага) будаўніцтва, калі пачалі выкарыстоўваць фасонную цэглу. Для позняй готыкі характэрна адсутнасць скульптурных  упрыгожванняў, якія 

На белавусаўскай пабудове усё гэта ёсць, храмавы фасад, які дэкараваны і імітуе скразныя формы каменнай готыкі, круглае вакенца-ружа, як сімвал  чысціні Божай Маці, а таксама выкарыстаны дэкаратыўны каркасны арнамент (маскверк), усе элементы, якога, створаны пры дапамозе цыркуля, аснову якога састаўляюць трыліснікі, кругі і іх фрагменты.       

На землі Беларусі нэагатычны стыль ХІХ ст. прыйшоў, якраз ў часы пабудовы сыраварні. І калі казаць, што спачатку пабудавалі капліцу, а затым адразу прыбудавалі да яе сыраварню, гэта мала верагодна. І таму, легка растлумачыць, што гэты помнік архітэктуры быў пабудаваны значна і намнога, раней. 

У нашай краіне, многа архітэктурных помнікаў неаготыкі, а гэты стыль ён больш высокі ў пабудове, болей ажурны, болей дэкараваны і мудрагелісты, а не такі сціплы, як помнікі позняй готыкі з яго стромкімі двухскатнымі дахамі.     

Пасля трох месяцаў пасля пленэру адбылася трагедыя, Раптоўна пачаўся пажар, згарэла драўлянай частка пабудовы, абваліўся дах. Людзі, якіх  збіраліся выселіць, загінулі і адышлі ў вечны свет, а лёс капліцы застаецца пад сумневам.     

Неабходна, каб далейшае прызначэнне капліцы вырашаліі дасведчаныя людзі, вопытныя і аўтарытэтныя навукоўцы, якія могуць даказаць, што гэты помнік адносіцца да XVI ст. да позняй готыцы, а такіх у нас Беларусі, толькі тры. Немагчыма, каб у такой сітуацыі нехта мог браць на сябе адказнасць і спяшаўся загадаць, каб помнік даўніны зруйнаваць і зраўняць з зямлёю. Досыць ужо такой сумна вядомай дзікунскай практыкі! Неабходна аб’ектыўна ва ўсім разабрацца і не дапусціць, каб не адбылася другая трагедыя, калі безсэнсоўна зруйнуюць гэту  загадковую пабудову Белавусаўшчыны, якая можа быць унікальным архітэктурным помнікам!.      

І калі спраўдзіцца, што гэта сапраўды позняя готыка, нас чакае навуковая сеансацыя. А пакуль неабходна прымаць меры супраць руйнавання і ў першую чаргу закансерваваць пабудову, а пазней ўзяцца за рэстаўрацыю. Памеры капліцы зусім  малыя, фасад і ўсе муры не пашкоджаныя, згарэў надбуд, а аўтэтычная частка помніка архітектуры цудам захавалася.         

Думаецца, што ў наш час розум, адказнасць, высокі ўзровень культуры ў сучасным грамадстве пераважаюць над бездухоўнасцю мінулага стагоддзя, калі знішчэнне і разбурэнне спадчыны дасягнулі сваёй цемрашальскай усёдазволенасці і безадказнасці. Не будзем паўтараць такія ўчынкі, якія прыносяць ганьбу, а давайце імкнуцца паступаць так, каб нас паважалі і ставілі ў прыклад!    

Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Юрый Зялевіч, дырэктар музея сядзібы  “Пружанскі  палацык”  Андрэй Лычкоўскі, мастак, удзельнік міжнародных жывапісных плэнэраў.

Крыніца: Рэальны Брэст

Новости из этой категории