У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла дзясятая, юбілейная, «Беларуская ялінка»

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла дзясятая, юбілейная, «Беларуская ялінка»

"У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла дзясятая, юбілейная, «Беларуская ялінка»

Кожны год перад Старым Новым годам у вялікай зале музея-сядзібы “Пружанскі палацык” праходзіць каляднае свята “Беларуская ялінка”. Біблейская гісторыя ажывае для вернікаў усіх канфесій Пружаншчыны: праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў.

У гэтым годзе такое свята адбылося ўжо ў дзесяты раз. Запрошаны таксама былі дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які знаходзіцца непадалёк ад палацыка.

Казачная атмасфера свята заўжды напаўняе сэрцы дабром і міласэрнасцю, асабліва дзіцячыя. Шматлікіх гасцей свята віталі маленькія прыхаджане пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Свята-Мікалаеўскай царквы, якія паказывалі прысутным пастаноўкі і батлейкі на традыцыйныя калядныя тэмы нараджэння Хрыста. Дзеці тасама чыталі пелі калядакі, шмат вершаў, прычым не толькі на калядную тэматыку. Удзельнічалі у віншаваннях і Дзед Мароз са Снягуркай, а дзеці прыгадалі яшчэ і Зюзю з Санта-Клаўсам. Было яшчэ шмат песень, танцаў, выступленняў.

Напрыканцы свята маленькія пружанцы атрымалі падарункі ад спонсараў.

Больш падрабязна пра свята можна прачытаць тут (http://www.budni.by/?p=33655 )."

Крыніца: pruzhany.brest-region.gov.by

Фота: Пружанскі палацык

Новости из этой категории