Літаратурна-музычная імпрэза «Бацькаўшчына светлая мая»

Літаратурна-музычная імпрэза «Бацькаўшчына светлая мая»

Бацькаўшчына светлая мая

 

15 жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшла цудоўная літаратурна-музычная імпрэза «Бацькаўшчына светлая мая», якую падрыхтаваў дуэт сям’і Новік «Натхненне». На працягу мерапрыемства гучалі песні і вершы, прысвечаныя нашай роднай Беларусі ў выкананні маці Людмілы Мікалаеўны Новік і яе дачкі Надзеі, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Надзея Новік працуе ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры Рэспублікі Беларусь, бліскуча іграе на трох музычных інструментах: фартэпіяна, флейта і гітара. Прысутныя на імпрэзе змаглі атрымаць асалоду ад гучання ўсіх трох інструментаў.

Таксама падтрымаць сям’ю Новік прыйшлі валанцёры Чырвонага крыжа, якія спявалі пад кіраўніцтвам Людмілы Мікалаеўны беларускія песні.

Кумакова В.В.

Крыніца: http://bibl.by/%d0%b1%d0%b0%d1%86%d1%8c%d0%ba%d0%b0%d1%9e%d1%88%d1%87%d1%8b%d0%bd%d0%b0-%d1%81%d0%b2%d0%b5%d1%82%d0%bb%d0%b0%d1%8f-%d0%bc%d0%b0%d1%8f/

Новости из этой категории