Паглядзіце як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт. Ёсць нават Косаўскі палац!

Паглядзіце як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт. Ёсць нават Косаўскі палац!

Віцебская мастачка Тома Пракоф’ева праілюстравала «Беларускі алфавіт» — 28 з 32-х літар нашай азбукі яна аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю краіны. Малюнкаў няма толькі да літар «ё», «й», «ь», «ы».


Фота: Тома Пракоф’ева

— «Беларускi алфавiт» задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраныя славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму. Прэзентаваць гэты праект — вельмі хвалююча. Напэўна, ён самы маштабны і важны для мяне, — прызнаецца Тома Пракоф’ева.


Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Мастачка кажа, што пакуль збірала матэрыял для алфавіта, даведалася шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у гісторыі Беларусі.


Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Алфавіт таксама ўтрымлівае шмат цікавостак:

— Практычна на кожную літару тут прадстаўлены беларускія словы, якія не маюць аналагаў у іншых мовах. Яшчэ тут ёсць сучасныя выканаўцы, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны, — дадае Тома.


Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Фота: Тома Пракоф’ева

Раней Тома стварыла «Віцебскі алфавіт» - візуалізацыю, дзе кожнай літары азбукі адпавядае якая-небудзь гарадская славутасць. А супольна з дызайнерам Юліяй Куцепавай мастачка робіць арыгінальныя сумкі — з партрэтамі пісьменнікаў.

Крыніца: TUT.BY

Новости из этой категории