Знаёмцеся: Алесь-Францішак Мышкевіч

Знаёмцеся: Алесь-Францішак Мышкевіч

Аляксандар Мышкевіч заняўся музыкай яшчэ ў школьныя гады: граў у ска-панкаўскай групе «Chiefs». У 2005 на аснове гэтага гурту зьявіўся джазавы калектыў «Chiefs Band», бязьзменным лідарам якога Аляксандар ёсьць дагэтуль.

У сьнежні 2006 Мышкевіч прыйшоў у «beZ bileta».

 

Ужо ў ягоным складзе быў прызнаны «Джазмэнам году-2007» менскага клюбу «Графіці», аднак дзякуючы менавіта ўласнаму праекту «Chiefs Band».

Алесь-Францішак меў мару: зайграць зь Лявонам Вольскім. І ягоная мара спраўдзілася: сьпярша паўдзельнічаў у запісе альбому «Белая яблыня грому»…

…а пасьля і ўвогуле быў запрошаны ў «Крамбамбулю». У 2008 року ажаніўся, і цяпер ягоны сын Лявон мае хроснага бацьку Лявона Вольскага.

У 2013—2014 — бас-гітарыст J:Морс. Пачалося ўсё таксама з супольнага праекту «Нафта» з Уладзімерам Пугачам.

Паграць у гурце пасьпеў непрацяглы час, аднак пакінуў свой сьлед у гісторыі J:Морсу і, апынуўшыся на сьвяткаваньні ягонага 15-годзьдзя ўжо як звычайны слухач, быў запрошаны на сцэну дзеля выкананьня песьні «Вясна-красна».

Напрыканцы відэа (глядзець з 6:20) прызнаўся на нашай мове, што прасьлязіўся, стоячы ў залі, і назваў J:Морс гуртом №1 у Беларусі. «Няма нідзе, ні ў якім гурце такой атмасфэры… Жыве J:Морс!»

Да чаго я гэта ўсё? Пачалося ўсё з адшуканага бяскрыўднага малюнку ў сацсетках і подпісам «Еду на Радзіму ))))»

«Ружанская брама»-2014

Усё астатняе знайшлося само, хоць біяграфічных зьвестак пра Алеся-Францішка насамрэч у інэце мала. Агульныя знаёмыя пацьвердзілі, што ён сам пра сябе казаў, што родам з Ружанаў. І хоць злыя языкі пішуць, што ён карэнны мянчук, аднак жа мы цяпер ведаем, што ў гурце «Trubetskoy» бас-гітарыст — наш!

Новости из этой категории

1 Комментарий