115 гадоў з дня нараджэння Алены Аладавай

115 гадоў з дня нараджэння Алены Аладавай
105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)


Алена Васільеўна Аладава (22 мая 1907, Пружаны - 29 мая 1986, Мінск) — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах.

Біяграфія

Нарадзілася ў 22 мая 1907 года ў Пружанах, у сям’і настаўнікаў гарадской чатырохкласнай школы Васіля Ісаевіча Пука (1882–1931) і Алены Сільвестраўны Пук (Карпызавай) (1885–1925).. У 1916 годзе бацька Алены Васіль Пук быў прызначаны інспектарам Парыцкага павета Бабруйскай акругі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю да 1927 года . У 1922 годзе Алена скончыла Парыцкую школу другой ступені. У 1925 годзе яе маці памірае. Бацька ажаніўся другі раз, і сям'я пераязджае ў Жлобін, дзе бацька прызначаны на пасаду намесніка загадчыка чыгуначнай школай-дзевяцігодкай. 27 жніўня 1930 года бацьку арыштоўваюць і расстрэльваюць у Оршы па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Рэабілітаваны пасля ХХ з'езду КПСС.

Маладыя гады

У 1921 годзе Алена становіцца адной з першых студэнтак толькі што адкрытага Белдзяржуніверсітэта, выбраўшы па сямейнай традыцыі спецыяльнасць педагога. З 1922 па 1928 вучылася на натуральна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта, адначасова працуючы ў Беларускім дзяржаўным музеі ілюстратарам. Настаўнікамі Алены ва ўніверсітэце былі вядомыя мастацтвазнаўцы М. Г. Сыркін і М. М. Шчакаціхін. Алена наведвае вячэрнюю працоўную студыю пры Доме Мастака па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе ў 1920-30 гадах выкладаў вядомы тады жывапісец Вячаслаў Руцай. З гэтых наведванняў пачаліся знаёмства з мастакамі і сур'ёзнае захапленне выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла і арэнда жылля ў беларускага пейзажыста Уладзіміра Кудрэвіча.

У 1925 ў Алена ўпершыню спрабуе сябе ў якасці экскурсавода і кансультанта на Першай Усебеларускай мастацкай выставе. З гэтага ж часу выходзяць яе першыя друкаваныя публікацыі ў беларускай прэсе. Пад псеўданімам «Аглядач» друкуюцца яе першыя агляды ў часопісе «Прамень». У 1927 годзе Алена стала членам творчага аб'яднання «Літаратурна-мастацкая камуна», а затым і творчай групоўкі «Прамень» (1929—1932), з рэвалюцыйнай платформай так званых рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Аскар Пятровіч Марыкс і інш. У гэтым гуртку Алена і пачала працаваць як мастацтвазнаўца.

У студэнцкія гады Алена знаёміцца ​​і сябруе з кампазітарам Аладавым М. І., які прысвячае ёй некалькі рамансаў на вершы Янкі Купалы, Алексантэры Ахола-Вало, які вылепіў яе скульптурны партрэт і мастаком Міхаілам Філіповічам, якія падарылі ёй некалькі сваіх твораў. На Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы дэманстравалася яго карціна, якая належала Алене.

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, у 1928 годзе, Алена выходзіць замуж за кампазітара М. І. Аладава. (Афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1943 годзе ў Саратаве). Сын Вальмен нарадзіўся ў 1930 годзе, сын Гяльмір ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Алена Аладава стала навуковым супрацоўнікам групы па стварэнню першай у Беларусі Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая адкрылася ў 1939 годзе. Дырэктарам быў прызначаны мастак-кераміст М. П. Міхалап. Галерэя арганізавала дзве буйныя мастацкія выставы, адна з якіх — на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. За ўдзел у правядзенні выставы «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці», Алена была ўдастоена Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага часу Алена ўжо вучылася на завочным аддзяленні мастацтвазнаўства Інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва імя Чарнышэўскага ў Маскве. Дыплом атрымаць не паспела з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна

У лістападзе 1941 года Алена Аладава была эвакуяваная ў Саратаў, куды суправаджала творы з віцебскіх і мінскіх галерэй, якія ўдалося выратаваць. Там яна працягвала сваю дзейнасць у Мастацкім музеі імя Радзішчава А. М. да 1 студзеня 1944 года. Са жніўня 1944 года ўзначаліла ў Мінску Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўную мастацкую галерэю, на базе якой быў створаны Дзяржаўны мастацкі музей БССР. У 1945 годзе нарадзілася трэцяе дзіця — дачка Радаслава.

Творчая дзейнасць

З канца 1940-х гадоў на працягу 30 гадоў Алена Аладава збірала для Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі шэдэўры рускага і беларускага жывапісу на прасторах усяго Савецкага Саюза і сумежных дзяржаў. Вяла перапіску з мноствам знакамітых мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў, рэстаўратараў і мастакоў. У архіве захаваліся лісты Ігара Грабара, Вольгі Канчалоўскай, Веры Мухінай, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Грубе, Міхаіла Керзіна, Марыі Максакавай, Іллі Зільберштэйна, Надзеі Хадасевіч-Лежэ і інш. З 1966 года Аладава — член праўлення Саюза мастакоў БССР. Узнагароджана званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ордэнамі «Дружба народаў», «Знак пашаны» (двойчы), медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», « За працоўную доблесць», «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», а таксама двума Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Украіны і Літвы, медалём «За заслугі перад польскай культурай».

Працавала на пасадзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея да 1977 года, пасля чаго перадала стырны кіравання свайму пераемніку Юрыю Аляксандравічу Карачуну і выйшла на пенсію, падчас якой працавала кансультантам музея, у пасадзе якога і пайшла з жыцця ва ўзросце 79 гадоў.

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Нацыянальны мастацкі музэй, які ўзначальвала Алена Аладава

 

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь на купюры наміналам адна тысяча беларускіх рублёў



Памяць аб Аладавай

У мэтах увекавечання памяці былога дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аладавай Алены Васільеўны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў ўсталяваць у 1998 годзе мемарыяльную дошку на будынку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, д. 20 у Мінску, дзе працавала А. В. Аладава. Урачысты акт ўстаноўкі бронзавай дошкі з барэльефным партрэтам Аладавай А. В. на будынак музея адбыўся 26 чэрвеня 1998 года. Аўтар — скульптар Іван Міско.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В. выпушчаны памятны мастацкі паштовы канверт з выявай будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і маркай з партрэтам Аладавай А. В., а таксама памятныя сярэбраныя манеты Нацбанка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель і 10 рублёў з партрэтам Аладавай А. В.

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Памятная манета наміналам 1 рубль, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Аладавай А. В.

 

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Аладава Алена, манета 10 рублей, серабро

 

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Канверт, выпушчаны Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.

 

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)

 

Паштовая марка, выпушчаная Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.



26 кастрычніка 2007 года ў Пружанах (Брэсцкая вобласць) урачыста была адкрыта памятная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілеўны Аладавай.

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)



У Пружанах прайшло ранняе дзяцінства Аладавай, тут захаваўся будынак школы пачатку ХХ стагоддзя, дзе, магчыма, пазнаёміліся і настаўнічалі бацькі Аладавай з 1904 года.

105 год з дня нараджэння Алены Аладавай (дапоўнена)



Памятны знак быў устаноўлены на будынку архітэктурнага помніка сярэдзіны XIX стагоддзя музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. Вельмі прыемна, што ініцыятыва належала мясцоваму кіраўніцтву і асабіста начальніку аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Юрыю Міхайлавічу Котаву.

Адкрыццё праходзіла афіцыйна-ўрачыста. Былі запрошаны госці з Мінска: супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея (У.І. Пракапцоў, В.Ф. Баслык, С.А. Шукан, В.У. Вайцэхоўская, В.А. Архіпава, Дз.М. Казлоў) і родныя А.В. Аладавай.

Вядучай адкрыцця была дырэктар Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Пружанскага раёна Наталля Канстанцінаўна Супрыновіч. Словы пашаны выказалі: першы намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Мікалай Пятровіч Кудравец, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, які падараваў райвыканкаму, бібліятэцы і “Пружанскаму палацыку” кнігу пра Аладаву і апошнія музейныя выданні.

Шчырыя словы падзякі прагучалі ад дзяцей Аладавай архітэктара Вальмена Мікалаевіча Аладава і музыказнаўцы і выкладчыка Радаславы Мікалаеўны Аладавай.

Дырэктар “Пружанскага палацыка” Юрый Сяргеевіч Зялевіч, а потым Леанід Міхайлавіч Несцярчук (кандыдат гістарычных навук, галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці, старшыня грамадскага аб’яднання імя Тадэвуша Касцюшкі) падкрэслілі значнасць падзеі і неабходнасць ажыццяўлення рознабаковых марапрыемстваў па ўшанаванню памяці знакамітых асоб Беларусі не толькі ў сталічным асяродзі, а па ўсёй рэспубліцы.

Пасля ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гасцінай зале “Пружанскага палацыка” адбыўся канцэрт, у якім выступілі камерны хор выкладчыкаў Пружанскай школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы пад кіраўніцтвам Якава Сямёнавіча Малайчука, камерны аркестр навучэнцаў гэтай школы і асобныя вучні і выкладчыкі з музычнымі кампазіцыямі XIX–XX стагоддзя. Музыка для сям’і Аладавых мела выключную ролю. Муж Аладавай Мікалай Ільіч (1890–1972) – вядомы беларускі кампазітар. Для гасцей урачыстасці была праведзена экскурсія па экспазіцыі “Пружанскага палацыка” і па гораду.

Крыніцы: Вікіпедыя

Вікіпэдыя

Сайт нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Новости из этой категории