Купалле: традыцыйнае ў Александрыі, узноўленае ў суседніх Слоніме і Жыровічах, чаканае ў Пружанах…

Купалле: традыцыйнае ў Александрыі, узноўленае ў суседніх Слоніме і Жыровічах, чаканае ў Пружанах…

У Слоніме вечарам 6 ліпеня на набярэжнай канала Агінскага адбылося свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі — Купаллю. Святкаваць Купалле ў цэнтры Слоніма пачалі яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. А потым гэта традыцыя спынілася. І толькі сёлета Купалле зноў вярнулася ў Слонім.

Святу каля канала Агінскага дадала яшчэ большай таямнічасці люстэркавая гладзь канала, які пры заходзе сонца і ў водблісках купальскага вогнішча пачынае пералівацца сапраўды містычнымі колерамі.

Сёлета гулянне распачалося са сцэны, якая знаходзіцца недалёка ад канала Агінскага. Там слонімскія артысты паказалі спектакль “Прымакі”, а мясцовыя эстрадныя выканаўцы праспявалі шэраг народных песень. Потым усе перайшлі да канала, дзе запалілі касцёр, а таксама мясцовыя пажарнікі стварылі некалькі штучных фантанаў…

 

Дарэчы, святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх краінах Еўропы: Янаў дзень — у Балгарыі, святы Ян — у Венгрыі, Сан-Хуан — у Іспаніі, Ліга — у Латвіі.

 

Фота са святкавання ў Слоніме: Радыё Рацыя

Варта адзначыць, што ў вёсках Слонімшчыны Купалле адзначылі на мінулых выхадных. У Жыровічах паказалі прадстаўленне Купалінкі. Фота са святкавання ў Слоніме і Жыровічах: Газета Слонімская

 

Чытайце таксама: Лукашенко посетил «Купалье» в Александрии.

Новости из этой категории

0 Комментариев