Пружанскую гаспадарку «Айчына» збіраюцца далучыць да камянецкага ААТ «Белавежскі»

Пружанскую гаспадарку «Айчына» збіраюцца далучыць да камянецкага ААТ «Белавежскі»

Дырэктар камянецкага ААТ «Белавежскі» Аляксандр Дуньковіч кажа:

"Сёння на парадку дня — далучэнне пружанскай гаспадаркі «Айчына», што ў 90 кіламетрах ад нас. Ездзілі туды. Ёсць сэнс развіваць там малочную галіну. Жывёлагадоўчыя памяшканні пустуюць. А мы, каб павялічыць валавую вытворчасць малака, аддалі 25 мільёнаў рублёў на ўзвядзенне сучаснага рабатызаванага комплексу «Мінкавічы» на 1000 кароў. Абсталяванне закупалі ў Швецыі. На комплексе мінімум працаўнікоў. Усталявалі сістэму «Карусель». Апараты спачатку апрацоўваюць вымя, масажуюць і пасля аўтаматычнага даення зноў апрацоўваюць яго. Карова спакойна пакідае «карусель». Ачыстка памяшкання таксама аўтаматызаваная. Больш дзесяці такіх сучасных комплексаў у еўрапейскіх краінах.

Напачатку шведы сумняваліся ў кампетэнтнасці нашых спецыялістаў. Прыязджалі да нас, знаёміліся з гаспадаркай, гутарылі са спецыялістамі. Гэта пілотны праект. Таму атрымалі даільную ўстаноўку па зніжцы. З пачатку мінулагодняга лета комплекс паспяхова дзейнічае. Сутачны надой ад каровы дасягае 27 кілаграмаў. Малако з кожнага саска каровы што­дзённа даследуецца, і камп’ютар вызначае яе стан здароўя."

Новости из этой категории