Кожны дарослы беларус можа сёння прагаласаваць за адзінага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэсце,Драгічыне

Кожны дарослы беларус можа сёння прагаласаваць за адзінага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэсце,Драгічыне

Прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, Рух «За Свабоду» і Партыі БНФ) падтрымалі працэдуру абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Вылучаны пяць палітыкаў: Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч.

Вы можаце прыехаць і прагаласаваць за аднаго з іх. Галасаванне ў Брэсцкай вобласці адбудзецца:

пятніца, 13 сакавіка, Бяроза, 18:00, вул. Альшэўскага, 59, тэлефон для даведак: (029) 5280940

субота, 14 сакавіка, Брэст, 11:00, вул. Дзяржынскага, 50 (гатэль Рэнесанс, канферэнц-заля)

субота, 14 сакавіка, Драгічын, 16:00, вул. К. Маркса 2а (Cofee Sladikov)

нядзеля, 15 сакавіка, Пінск, 11:00, вул. Дняпроўскай флатыліі, 31 (гатэль Прыпяць)

нядзеля, 15 сакавіка, Столін, 16:00, вул. Церашкова 60/2

аўторак, 17 сакавіка, Баранавічы, 18:00

А пасля гэтага прагаласаваць можна будзе ў іншых абласцях:

пятніца, 20 сакавіка Мінск
аўторак, 24 сакавіка Верхнядзвінск
пятніца, 27 сакавіка Светлагорск
субота, 28 сакавіка Калінкавічы
субота, 28 сакавіка Мазыр
субота, 28 сакавіка Рэчыца
нядзеля, 29 сакавіка Гомель
нядзеля, 29 сакавіка Жлобін
аўторак, 31 сакавіка Глыбокае
пятніца, 3 красавіка Слонім
субота, 4 красавіка Масты
субота, 4 красавіка Гродна
нядзеля, 5 красавіка Ліда
нядзеля, 5 красавіка Астравец
аўторак, 7 красавіка Бабруйск
пятніца, 10 красавіка Орша
субота, 11 красавіка Мсціслаў
субота, 11 красавіка Хоцімск
субота, 11 красавіка Чэрыкаў
нядзеля, 12 красавіка Магілёў
нядзеля, 12 красавіка Шклоў
аўторак, 14 красавіка Бараўляны
пятніца, 17 красавіка Барысаў
субота, 18 красавіка Слуцк
субота, 18 красавіка Салігорск
нядзеля, 19 красавіка Маладзечна
нядзеля, 19 красавіка Смаргонь
нядзеля, 19 красавіка Вілейка
аўторак, 21 красавіка Лагойск
пятніца, 24 красавіка Мінск
аўторак, 28 красавіка Мар'іна горка
пятніца, 1 мая Заслаўе
субота, 2 мая Кобрын
субота, 2 мая Пружаны
нядзеля, 3 мая Беразіно
нядзеля, 3 мая Асіповічы
аўторак, 5 мая Клічаў
пятніца, 8 мая Нясвіж
субота, 9 мая Карэлічы
субота, 9 мая Навагрудак
нядзеля, 10 мая Ваўкавыск
нядзеля, 10 мая Свіслач
аўторак, 12 мая Мінск

 Крыніца: www.facebook.com/adziny2020

З кагоможна будзе выбраць? Кораценька пра кандыдатаў(а пытанні вы ім зможаць задаць заўтра на сустрэчы):

Юрый Губарэвіч

Юрый Губарэвіч
Лідар Руху «За свабоду»


  • Малая радзіма: горад Белаазёрск у Брэсцкай вобласці, нарадзіўся 23 лютага 1978 года.
  • Адукацыя: інжынер-электрык (скончыў палітэхнічную акадэмію ў Мінску) і магістр дзяржаўнага кіравання (вучыўся ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны), стажыраваўся ў ЗША, Польшчы і Чэхіі.
  • Праца: раней топ-менеджар у шэрагу бізнес-кампаній (напрыклад, ЗАТ «Белраснафтахімрэсурс»), цяпер - свая справа ў сферы паслугаў.
  • Палітыка: абіраўся дэпутатам і намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў, з 2016 года - старшыня Руху «За Свабоду», падчас выбараў 2006 года - давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча.
  • Сям’я: дзве дачкі-школьніцы, жонка - магістр (працуе праектным менеджарам у ІТ-кампаніі).
  • Захапленні: рыбалка, падарожжы, плаванне.

 На изображении может находиться: 1 человек, улыбается, часть тела крупным планом

Кавалькова Вольга Аляксандраўна

Кавалькова Вольга Аляксандраўна нарадзілася ў Менску ў сям'і рабочых 26 студзеня 1984 года.

Навучалася: у 1990-1999 гадах - у сярэдняй школе № 200 Менска; у 1999 – 2002 - у Беларускім тэхнікуме бізнесу і права на юрыста; у 2002 – 2006 - у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на юрыста, у 2004 – 2005 - у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на бухгалтара. Таксама асвоіла адукацыю: у рэкламным агенцтве “Артокс” - інтэрнэт-маркетолага, у ГУ «Жылкам» - кіраўніка нерухомай маёмасцю, ува Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў – палітолага.

У 2015 годзе стала адной з пераможцаў “Курсаў дыджэяў Адраджэння”, арганізаваных БХД.

Працавала: у 2004 -2007 ва Упраўленні сацыяльнай абароны адміністрацыі Партызанскага раёна Менска спецыялістам; у 2007 – 2008 у Адміністрацыі Савецкага раёна Менска - галоўным спецыялістам аддзела жыллёвай палітыкі; у 2008 – 2011 - у Прыватным вытворча-будаўнічым унітарным прадпрыемстве «Аграматэх» - юрыстам; у 2009 -2011 - у Жыллёва-будаўнічым спажывецкім кааператыве № 791 («Каменная горка-5») - старшынёй праўлення, з 2012 - галоўным бухгалтарам, у 2011 – 2015 - у Жыллёва-будаўнічым спажывецкім кааператыве № 977 («Каменная горка-3») - старшынёй праўлення, у траўні 2011 – 2014 - у "Інстытуце павышэння кваліфікацыі" лектарам курса павышэння кваліфікацыі па кадрах і жыллёвым заканадаўстве.

У лістападзе 2011 года далучылася да партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». З канца 2011 года - сябра Нацыянальнай рады партыі, з траўня 2014 года - кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БХД, каардынатар кампаніі «У абарону жыцця», «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю», «За якасную мэдыцыну».

У 2012-2013 - намеснік старшыні «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў». З 2015 года старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху.

У 2012-2014 гадах падчас «Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі» з Беларуссю была сябрам працоўнай групы «Юстыцыя і ўнутраныя справы, у тым ліку праблемы мабільнасці, кантакты паміж людзьмі».

У 2014 правяла кампанію як прамоўца БХД падчас “выбараў” Менскага гарадскога савета дэпутатаў, а ў 2016 - Палаты прадстаўнікоў.

Картинки по запросу "мікалай казлоў" 

Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў нарадзіўся ў Валожыне ў 1967 годзе. Пасьля школы паступіў у Навасібірскую вышэйшую вайсковую вучэльню. Служыў у войску, апошняе месца службы — Сярэдняя Азія, Узбэкістан. Удзельнічаў у падзеях у Нагорным Карабаху.

Пасьля развалу СССР напісаў рапарт аб звальненьні. Вярнуўся на радзіму і паступіў на службу ў крымінальны вышук, дзе і працаваў 18 гадоў. Скончыў службу падпалкоўнікам, опэрупаўнаважаны ў асабліва важных справах.

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў яшчэ на парлямэнцкіх выбарах у 2008 годзе афіцыйна зафіксаваў укіды бюлетэняў на адным з участкаў у Менску. Казлова прасілі адклікаць свой рапарт, замяць справу. Але міліцыянт праявіў прынцыповасьць. Таму гэтая справа набыла гучны рэзананс.

 

Цяпер Мікалай Казлоў — падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

Картинки по запросу "павел севярынец у Пружанах"

Павел Севярынец

Нарадзіўся 30 снежня 1976 у Оршы, у сям’і журналіста і настаўніцы. У 1994 скончыў з залатым медалём СШ 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурным класе, у 2000 – БДУ, атрымаў прафесію інжынера-геолага.

З 1997 да 2004 – кіраўнік Маладога Фронту. З 2005 – сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Правёў каля 6 гадоў у турмах, ізалятарах, на «хіміі» па незаконных палітычных прысудах. Падчас адсідак асвоіў прафесіі штабялёўшчыка, стропальшчыка, грузчыка, тавараведа, сукаруба.

Журналіст з 25-гадовым стажам. Заснавальнік асветніцкага праекту «Шоў беларушчыны», лідарскіх курсаў «Дыджэяў Адраджэння», серыі музычных альбомаў «Беларускі хрысціянскі хіт». Арганізатар абароны Курапатаў.

Аўтар 11 кнігаў, сярод якіх: «Лісты з лесу», «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім». Лаўрэат прэміяў імя Алеся Адамовіча, Францішка Аляхновіча, Васіля Быкава.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Жанаты. Выхоўвае сына. Жыве ў Мінску.

Картинки по запросу "аляксей янукевіч"

Аляксей Янукевіч

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага Сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні “Маладога фронту” (1999-2000).

У 2009 г. абраны Старшынём Партыі БНФ, на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб кандыдыта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У 2011 і ў 2014 гадах пераабраны Старшынём партыі БНФ. У 2017 годзе пакінуў пасаду лідэра партыі ў сувязі з унесенай ў 2011 годзе ў партыйны статут забаронай займаць пасаду старшыні больш за два тэрміны.

30 верасьня 2017 года на XVIII Зьездзе Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) быў абраны намесьнікам старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004, 2008 і 2016 гадах. У 2012 годзе зьняў сваю кандыдатуру з  парлямэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду Партыі БНФ. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Беларус. Рыма-каталік. Нежанаты.

Новости из этой категории