ЦТ перанеслі на канец чэрвеня, графік выпускных экзаменаў у школах таксама можа быць зменены

ЦТ перанеслі на канец чэрвеня, графік выпускных экзаменаў у школах таксама можа быць зменены

У Беларусі зрушаць тэрміны ўступнай кампаніі. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

З 25 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэставанне.

Раней меркавалася, што яно пачнецца 13 чэрвеня.

«У найбліжэйшы час будзе новы графік правядзення ЦТ. Усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, — гэта дакладна», — заявіў міністр.

Ён адзначыў, што ЦТ па найбольш масавых прадметах падзеляць на два дні. «Рускую мову і матэматыку, куды запісваецца найбольшая колькасць абітурыентаў, падзелім на два дні. Але гэта не значыць, што тэст першага дня будзе такі ж і на другі дзень. У нас па кожным прадмеце створана досыць вялікая база, і штораз Дзяржкамісія метадам камп'ютарнага адбору дае адпаведны тэст. Усе тэсты створаны па праграме агульнай сярэдняй адукацыі. Як заўсёды, спатрэбяцца веды і падрыхтаванасць абітурыентаў», — сказаў Ігар Карпенка.

Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ можа быць зменены. Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

«Навучальны год завершым у вызначаны тэрмін — 30 мая. Потым правядзем выпускныя экзамены.

Трошкі паглядзім па змесце гэтых экзаменаў і днях правядзення. Адкарэктуем, магчыма, трошкі графік», — сказаў міністр.

Ён дадаў, што будуць захаваны неабходныя меры засцярогі ў цяперашняй эпідсітуацыі, чаго патрабуе Міністэрства аховы здароўя.

Новости из этой категории