13 красавіка ў 18.00 у «Пружанскім палацыку» — «Мова Нанова». Уваход свабодны!

13 красавіка ў 18.00 у «Пружанскім палацыку» — «Мова Нанова». Уваход свабодны!

Запрашаем на Мову Нанова!

13 красавіка ў “Пружанскім палацыку” адбудуцца заняткі курсаў “Мова Нанова”. Іх правядуць берасцейскія выкладчыкі Ina Homich і Максім Хлябец (Maksim Khliabets).


“Мова Нанова” – гэта нефармальныя і бясплатныя курсы беларускай мовы для дарослых. Яны распачаліся ў Мінску і распаўсюдзіліся па іншых гарадах. Асаблівасць курсаў – нестандартны падыход да вывучэння мовы. На “Мове Нанова” можна адначасова падцягнуць граматнасць і вывучыць тэматычны слоўнік, пагуляць у квіз і паслухаць добрую музыку. Часта заняткі наведваюць вядомыя беларускамоўныя госці, таму “Мова Нанова” – гэта яшчэ і цікавая камунікацыя. 
Берасцейская “Мова Нанова” бярэ адлік з 2014 года і трывае ўжо пяты сезон. Папулярнасць курсаў у абласным цэнтры натхніла вядоўцаў на думку, што яны могуць быць цікавыя і жыхарам маленькіх гарадоў. Таму “Мова Нанова ў Берасці” робіць некалькі выязных заняткаў. 
Першыя з іх пройдуць менавіта ў Пружанах.
На імпрэзу запрашаюцца людзі, пачынаючы са старэйшага школьнага ўзросту. 
Пачатак а 18-й гадзіне.
Уваход свабодны!

 

Крыніца: www.facebook.com

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 10.04.2018
    14:47
    Андрей

    Хто скажа, чаму "Адзіныя заняткі ..."? Едзінственныя?

  • 11.04.2018
    07:03
    Зьміцер

    2 Андрей: да, единственные