Як паведамляюць «Раённыя Будні», да канца года ў Пружанах з’явяцца таблічкі, якія раскажуць, як гучалі назвы пружанскіх вуліц шмат гадоў таму. Пакуль гэта датычыцца толькі трох вуліц: Савецкай, Леніна і Р.Шырмы — цэнтральных, старэйшых вуліц горада, якія турыстамі наведваюцца ў першую чаргу. Як мяркуецца, побач з сучаснай будзе згадана самая першая назва вуліцы. Эскізы таблічак падрыхтаваны. Цяпер справа за камунальнай службай, задача якой — заказаць іх і ўстанавіць замест старых.
Самая старая назва вуліцы Леніна — гэта Хватка, Шырмы — Сялецкая, Савецкай — Гарадзенская (але вартыя ўвагі і іншыя назвы вуліцы Савецкай — Замкавая і Пацэвіча — чаму б не пазначыць усе назвы, як гэта зроблена ў Гродне?).
Крыніцы: www.budni.by
Фота: www.svaboda.org
Новости из этой категории
17.12.2020
0 Комментариев