У Пружанах котка выратавала людзей з пажару. Чытайце і глядзіце відэарэпартаж пра яе

У Пружанах котка выратавала людзей з пажару. Чытайце і глядзіце відэарэпартаж пра яе

Пружанская котка Мурка не ведае, як рабіць штучнае дыханне і ненаўпроставы масаж сэрца. Але спрытная гадаванка здолела ўратаваць жыцці ажно сямі чалавек!

«Гэта наш анёл-абаронца – так мы гаворым. Мы адразу яе палюбілі, а цяпер мы яе абагаўляем!» – кажа Мурчына гаспадыня Вольга.

 

Восенню 2017-га ў Пружанах загарэўся чатырохкватэрны дом. Адзін з жыхароў не патушыў недапалак і заснуў. Вольга і трое яе дзетак спалі ў суседняй кватэры і, вядома, ні пра што не здагадваліся. Яшчэ гадзіна, і ўвесь шматкватэрны дом мог ніколі больш не прачнуцца.

«Сярод ночы пачула, як кошка мяне будзіць. Люта так будзіць. Драпала спачатку дзверы. Потым здолела дзверы адчыніць, прыбегла на ложак і пачала кусаць твар. І мне давялося падняцца ды ісці за ёй. Я ўжо тады спрасоння зразумела – нейкія воплескі, штосьці нядобрае адбываецца! Не хацелася верыць, што гэта шыфер гарыць», – згадвае Вольга.

Перад пажарам у хаце памянялі дзверы на новыя. Найперш Мурка пабегла ў пакой да дзяцей, але не змагла адчыніць дзвярэй. Каб трапіць да гаспадароў і папярэдзіць пра небяспеку, котка вырвала заглушку ў дзвярах пакою, дзе спала Вольга.

Падзяка за выратаванае жыццё

Калісьці Вольга прытуліла маленькае хворае кацяня і вылечыла яго.

«Я яе сама дома калола, да ветэрынара вазіла, яна мяне кусала, усяляк супраціўлялася, але я яе падняла на ногі. А праз пэўны час – яна ўратавала нас!»

Некалькі месяцаў таму Мурка нарадзіла кацянят. Іх тут жа разабралі жыхары Пружанаў. Бо каму ж не хочацца атрымаць ката з геройскімі генамі, маці якіх – мясцовая знакамітасць!

Пра гэтыю і іншыя не менш цікавыя гісторыі ратавання глядзіце ў прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас» у відэа ніжэй:

Крыніца: Белсат

Новости из этой категории