У Шаняўской сельскай бібілятэцы паказалі фільм “Пружанскі край” да 80-годдзя нашага раёна

У Шаняўской сельскай бібілятэцы паказалі фільм “Пружанскі край” да 80-годдзя нашага раёна

Вялікай Радзімы няма без малой

гістарычная гадзіна

18 студзеня ў Шаняўской сельскай бібілятэцы да 80-годдзя ўтварэння Пружанскага раёна адбылася гістарычная гадзіна “Вялікай Радзімы няма без малой”. Прысутныя пачулі шмат цікавай інфармацыі пра наш раён, паслухалі вершы Е. Вароніча, В. Макарчука, А. Дзенісевіча, В. Голуб. Затым увазе прысутных быў прапанаваны фільм “Пружанскі край”. Напрыканцы мерапрыемства прагучаў верш чытачкі бібліятэкі Вольгі Голуб:

80-годдзя ўтварэння Пружанскага раёна

Мой родны край! Мая Радзіма!

Старонка, дзе цяпер жыву!

Я для цябе, маёй адзінай,

Радкі вось гэтыя пішу.

 

Гляджу ў даль — аж сэрца млее:

Навокал колькі хараства!

Пяшчотны вецер ціха вее

І лашчыцца ў валасах.

 

Люблю прайсціся па сцяжынках

Сасновы водар уздыхнуць

І ўсе былое па крупінках

У сваім сэрцы ўскалыхнуць…

 

Люблю мой край, люблю без меры

Мне не хапае нават слоў

Каб расказаць, пра што хацела

Каб выказаць сваю любоў!

 

Адной табою ганаруся,

Мая Пружанская зямля!

І кожны раз дамоў імкнуся

Дзе б я на свеце не была!

Чэчка Н.М. (бібліятэкар Шаняўской СБ)

Крыніца: bibl.by

Новости из этой категории