8 кастрычніка пройдзе раённы кірмаш «Пружанская восень». Выступяць вядомыя ў Беларусі спевакі.

8 кастрычніка пройдзе раённы кірмаш «Пружанская восень». Выступяць вядомыя ў Беларусі спевакі.

8 кастрычніка пройдзе раённы кірмаш “Пружанская восень”

8 кастрычніка 2017 г. з 8.00 на цэнтральнай плошчы г. Пружаны па вул. Савецкая, а таксама вул. Тармасава і Камсамольская пачнецца раённы кірмаш "Пружанская восень". Удзел у кірмашы прымуць усе сельгасарганізацыі Пружанскага раёна, фермерскія гаспадаркі і РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Чакаецца таксама удзел гасцей з суседніх раёнаў і не толькі.

На кірмашы будзе прадстаўлены самы шырокі спектр сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі: усе тыпы збожжавых, якія вырошчваюцца ў Брэсцкай вобласці, мёд, бульба, яблыкі, крухмал, саджанцы пладовых раслін, морква, буракі, капуста, яйкі, мяса, рыба, алей, сыры і інш.

Жадаючыя абнавіць асенне-зімовы гардэроб змогуць набыць неабходны тавар па сваім кашальку.

Цэны на ўсю прадукцыю прыемна здзівяць.

Праграма кірмаша «Пружанская восень!»

Час працы: з 08.00 да 15.00 гадзін

У праграме:

- працуюць гандлёвыя кропкі;

- продаж сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

 

Пляцоўка на плошчы:

10.00-12.00 - тэатралізаванае прадстаўленне “Кірмаш весялосці”

12.00-14.00 - выступленне гасцявога калектыву у рамках Рэспубліканскай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы-разам!” (у канцэрце прымаюць удзел папулярныя артысты Беларусі).

14.00-15.00 - канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Пружанскага раёна.

 

Пляцоўка каля цэнтральнага ўваходу ў Палац культуры:

11.00-14.00 - у дзень прафесійнага свята работнікаў культуры працуе падворак “Багаты кашэль” (майстар-класы, выстава-продаж вырабаў народнай творчасці, беларускія прысмакі і г.д.).

 

Для жыхароў горада і раёна аб'яўляюцца наступныя конкурсы:

-самая гіганцкая гародніна “Дзіва дзівоснае”;

-самы яркі восеньскі букет;

-самы прыгожы каравай “Ад зерня да каравая”;

-самая арыгінальная страва з бульбы “Бульбяныя прысмакі”.

 

Для школ горада аб'яўляецца конкурс дзіцячых вырабаў “Залатая восень”.

8 кастрычніка на кірмашы “Пружанская восень” прымуць удзел вядомыя ў Беларусі спевакі

8 кастрычніка на цэнтральнай плошчы каля гарадскога Палацу культуры пройдзе канцэрт.

У канцэртнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады – Ірына Дарафеева, Вольга Плотнікава, Аляксей Хлястоў.

Час правядзення: 12.00–14.00.

У выпадку кепскіх умоў надвор'я канцэрт пройдзе ў вялікай зале Гарадскога Палацу культуры.

Уваход вольны!

Крыніца: http://pruzhany.brest-region.gov.by

Новости из этой категории

0 Комментариев