На аграсядзібе «Стулы» ў Пружанскім раёне завяршыўся пленэр «Саракі» і прайшло «Гуканне вясны»

На аграсядзібе «Стулы» ў Пружанскім раёне завяршыўся пленэр «Саракі» і прайшло «Гуканне вясны»

Песні-барадайкі, закліканне жаваранкаў, веснавыя гульні на аграсядзібу “Стулы” ў Пружанскім раёне прывёз сямейны калектыў сясцёр Лук’яновіч з Драгічыншчыны. А напярэдадні ў Стойлах завяршыўся тэматычны пленэр “Саракі”, прысвечаны вырабу птушак з розных матэрыялаў.

Гаспадыня аграсядзібы “Стулы” Ларыса Быцко зазначае, што правядзенне культурных мерапрыемстваў застаецца найважнейшай задачай сямейнага прадпрыемства.

– Усе планы грунтуюцца вакол нейкіх культурніцкіх мерапрыемстваў. Мы, канешне, увесь час думаем пра тое, каб наш вясковы рэнесанс, які мы сабе прыдумалі, адпавядаў нашай галоўнай місіі. І вось як мы можам пачаць, напрыклад, нейкае кола гадавое, калі не  будзем рабіць гуканне вясны?

Сярод бліжэйшых планаў у аграсядзібе “Стулы” называюць святкаванне Юр’я і Купалля, мастацкія пленэры. Да таго ж сям’я Ларысы і Аляксандра Быцко працягвае паказваць батлеечныя спектаклі, у тым ліку “Прытулак памяці”, прысвечаны народнаму майстру Міколу Тарасюку.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Больш фота тут.

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 19.03.2018
    15:52
    Renessaince

    Хай бы батлейку ды майстар-клясу па вырабе птушак паказалі на сьвяце Дню Волі!