Топ-10 найпрыгажэйшых сядзібаў Беларусі. Пружанскі палацык — першы!

Топ-10 найпрыгажэйшых сядзібаў Беларусі. Пружанскі палацык — першы!

Апошнімі гадамі, хоць і вельмі павольна, але ўсё ж развіваецца мода на падарожжы па Беларусі і знаёмства са сваёй спадчынай і гісторыяй. Беларусы цяпер больш гатовыя наведваць не толькі замежныя Калізей ці Эйфелеву вежу, але таксама свае старажытныя замкі і палацы. Каб паспрыяць гэтаму працэсу ды пашырыць ваш экскурсійны маршрут, магчыма нават па мясцінах свайго роднага гораду ці вёскі, мы склалі рэйтынг найпрыгажэйшых сядзібаў Беларусі, якія варта дадаць у спіс «must visit».

Сядзіба Швыкоўскіх

Сядзібу збудавалі ў Пружанах у сярэдзіне XIX стагоддзя – яна належала меценату і маршалку пружанскаму Валянціну Швыкоўскаму – удзельніку паўстання 1863 года. Цяпер у сядзібе размяшчаецца музей «Пружанскi палацык».

Сядзіба Нонхартаў

Унікальная сядзіба ўяўляе сабой дом-крэпасць, якая была паубдавана ў в. Гайцюнішкі ў 1611-12 гг. галандцам П. Нонхартам – начальнікам каралеўскіх збудаванняў у Вільні – разам з інжынерам Ван Данэнам. У 1940-х тут знаходзілася школа механізатараў, з 1960 г. – псіхіятрычная бальніца, а цяпер адміністрацыйны будынак бальніцы

Сядзіба Сегліцаў


Пабудаваная ў Красках ў другой палове XIX ст. У будынку размяшчаўся спачатку касцёвасухотны, а пасля лёгачны санаторый. У пачатку 2010 г. сядзібу набыў расейскі бізнесовец за $ 100 тысячаў.

Сядзіба Грудзінаўка


Сядзіба была пабудавана ў першай палове XIX ст. ды належала графам Талстым. Дзмітрый Талстой – першы ўласнік сядзібы – атрымаў Грудзінаўку пры раздачы беларускіх маёнткаў ад Кацярыны II. Пазней, у розныя часы тут размяшчаўся шпіталь, школа, дзіцячы дом, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм.

Сядзіба Баграціёна


Дом пабудаваны ў пачатку XIX ст. у Ваўкавыску. Лічыцца, што тут знаходзіўся штаб 2-й расейскай арміі Баграціёна. Пазней у будынку размяшчаўся шпіталь, прытулак для састарэлых, ваенна-гістарычны музей Баграціёна.

Сядзіба Бохвіцаў


Пабудаваў Ян Отан Бохвіц – удзельнік паўстання 1863 года – у пачатку XX стагоддзя ў в. Паўлінава. Бохвіц назваў сядзібу «Паўлінава» у гонар сваёй маці (дарэчы, сваячкі Адама Міцкевіча). У сваю чаргу, у в. Вошкаўцы (цяпер Ураджайная) знаходзіцца таксама палац «Фларыянава», які Бохвіц назваў у гонар бацькі – вядомага пісьменніка і філосафа. Паўлінава наведвала знакамітая беларуская пісьменніца Элаіза Ажэшка.

Сядзіба Чачотаў


Сядзіба пабудавана напрыканцы XVIII стагоддзя ў Падароску. Першапачаткова будынак належаў Чачотам, але ў сярэдзіне XIX ст. яе набыў вышэйзгаданы Бохвіц, які перабудаваў сядзібу ў стылі позняга класіцызму. Пазней у будынку размяшчаліся музычная школа і калгаснае праўленне. У 2014 годзе сядзібны комплекс набыў расейскі бізнесовец за $ 120 тысяч.

Расонская сядзіба

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Была пабудавана ў 1900 годзе памешчыкам Гласка ў стылі неаготыкі. Будынак мае складаны план з патаемнымі лесвіцамі і інтымнымі пакоямі.

Сядзіба Грабоўскіх


Пабудавана ў вёсцы Тарнова ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Цікава, што былы ўладальнік Канстанцін Кашыц за ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў мусіў прадаць маёнтак расійскаму палкоўніку Дзмітрыю Маўрасу, які быў адным з удзельнікаў здушэння паўстання.

Сядзіба Станіславова


Пабудавана ў 1760–70-я гадах у Горадні паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака, была загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Крыніца: belsat.eu

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 19.03.2018
    15:53
    Renessaince

    Топ-10 звычайна пачынаецца з канца :)