Пружанскі райвыканкам: 25 сакавіка ў гарадскім Палацы культуры пройдзе канцэрт да 100-годдзя БНР

Пружанскі райвыканкам: 25 сакавіка ў гарадскім Палацы культуры пройдзе канцэрт да 100-годдзя БНР

У Пружанах у гарадскім палацы культуры з нагоды стагоддзя абвяшчэньня незалежнасці БНР Таварыства беларускай мовы правядзе святочны канцэрт, а таксама ўскладанне кветак да помніка Рыгора Шырмы. Такую інфармацыю паведаміў Пружанскі райвыканкам Ігару Случаку:

 

Канцэрт адбудзецца ў малой зале Палаца культуры сіламі Таварыства беларускай мовы, «Пружанскага палацыка», мясцовых ансамбляў Палаца культуры. Ва ўступным слове арганізатары распавядуць пра БНР, прагучыць гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». У канцэрце, акрамя іншых, прымуць удзел рок-гурт "Сьцяг" і праект RYBYPROJECT. Пачатак канцэрту плануецца а 15.00.

Важнасць ускладання кветак да помніка Шырме менавіта 25 Сакавіка тлумачыцца тым, што месца каля дадзенага помніка з'яўляецца традыцыйнай лакацыяй правядзення пікетаў мясцовай супольнасці ТБМ на Дзень Волі ды іншыя нацыянальныя святы.

Цікавы факт, што помнік Рыгору Шырме стаіць на тэрыторыі музычнай школы імя Рыгора Шырмы, якая знаходзіцца на вуліцы Рыгора Шырмы. Гэтую вуліцу ў пачатку 1990-х паспелі перайменаваць з Камуністычнай. Таму ў Пружанах, як у няшмат якіх беларускіх гарадах, цяпер няма Камуністычнай вуліцы.

Крыніцы: www.facebook.com, Наша Ніва

Новости из этой категории

0 Комментариев